Беларуская Служба

Павал Усаў: Рэжыму патрэбны рэсуры для забяспячэння лаяльнасці

04.10.2023 14:12
Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Рэжыму патрэбны рэсуры для забяспячэння лаяльнасці
Павал Усаў.

 «Мы выстаялі. Цяпер трэба паднімацца з каленяў. Санкцыі, не санкцыі – увесь свет і мінеральныя ўгнаенні гатовы купляць, і нафтапрадукты. Нават у Расіі дэфіцыт. І гэтак далей. Таму няма такіх тавараў у Беларусі, якіх мы не можам прадаць. Проста трэба варушыцца. Вы, вашая камісія адказныя за асабліва важныя групы тавараў», – падкрэсліў Лукашэнка.

Лукашэнка загадаў падняць з каленяў беларускі экспарт і быццам бы знайшоў вінаватых у кепскіх выніках, маўляў нічога цяжкага ў гэтым няма, але трэба паварушыцца. Ці сапраўды гэта так – разважае палітолаг Павал Усаў:

-Лукашэнка не толькі паставіў Беларусь на калені, ён яе закатаў у асфальт. Рэжым патрабуе рэсурсаў для забяспячэння лаяльнасці, для фінансавання інстытутаў, якія гарантуюць сістэме бяспеку. Унутраных рэсурсаў на гэта няма. Недастаткова таксама рэсурсаў, якія ў падтрымку ўкладае Расія, яна сама шукае рэсурсы, каб утрымаць стабільнасць палітычнай сістэмы. Гэта не першы раз, калі Лукашэнка палітычнымі рашэннямі намагаецца вырашыць праблемы эканамічнага кшталту, у тым ліку экспарту. Паказальным была забарона павышэння ўнутраных коштаў у мінулым годзе. Ён загадваў МЗС і дыппляцоўкам, каб яны займаліся пытаннямі пашырэння экспарту. Зараз стварае адмысловую камісію, якая павінна вырашыць тое, што невырашальнае. Праблема ў санкцыях, замена месцаў збыту немагчымая. Але робіцца выгляд, што нешта адбываецца, шукаюць вінаватых у гаспадарчых праблемах, але па факце камісія нічога не зменіць.

Наталля Качанава далучыцца да выбарчай кампаніі 2024 году. Справу выбараў Лукашэнка назваў важнай.

-Выбары так ці інакш будуць прыцягваць увагу да падзей у Беларусі: арганізацыя працэсу, форма прымусу і рэпрэсій. Любыя выбары будуць паказваць сістэмную трансфармацыю, якая будзе адбывацца ў Беларусі. Таксама гэта яшчэ адзін фільтр выяўлення нязгодных, бо людзі будуць праяўляць сваё нежаданне ўдзельнічаць у працэсе. Лукашэнка захоча прадэманстраваць кансалідацыю грамадства, таму справа гэтак званых выбараў вельмі важная. Штучна, але ўсё ж перагрузіцца сацыяльны кантракт, якія быў цалкам разарваны ў 2020 годзе, - мяркуе Павал Усаў.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка