У Польшчы працягваюцца апошнія дні перадвыбарчай кампаніі. Учора на дзяржаўным тэлебачанні TVP1 адбыліся перадвыбарчыя дэбаты. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх партыі, кандыдаты якіх балатуюцца на выбарах у Сейм і Сенат Польшчы.
У выбарчых дэбатах удзельнічалі: дзейны прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі з кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», былы прэм’ер і старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск з апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі», Шыман Галоўня з апазіцыйнай кааліцыі «Трэцяя дарога», Яанна Шойрынг-Вельгус з апазіцыйных «Левых сілаў», Кшыштаф Босак з крайне правай «Канфедэрацыі» і Кшыштаф Май з руху «Беспартыйных прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў».
Мы засяродзімся на адным з пытанняў, якое ў выбарчай кампаніі выклікае найвялікшыя эмоцыі. Гаворка ідзе пра сацыяльную палітык. Нагадваем, сацыяльныя праграмы – гэта прыярытэт кіроўных правых сілаў. Шматлікія формы дапамогі, якія прапанавалі правыя ўлады, часта крытыкаваліся апазіцыяй.
Як да гэтай тэмы ставяцца ўдзельнікі дэбатаў? Ці плануюць яны працягваць праграмы, уведзеныя правымі сіламі? Ці можа намерваюцца іх ліквідаваць?
Шыман Галоўня(Szymon Hołownia) з апазіцыйнай кааліцыі «Трэцяя дарога» запэўнівае, што ніхто не ліквідуе «500 Плюс» ці 13 пенсіі, але адначасова, ён кажа выразнае «не» раздачы грошай»:
- Мы замест раздаць грошы ўсляпую, таксама тым, якія выбіраюць «паездку без білета» хочам інвеставаць. Таму плануем выдаткаваць 3 мільярды злотых на 100 тысяч месцаў у польскіх яслях(…) Другая справа плануем інвеставаць 6% ВУП у школу з гарачай стравай, псіхолагам, без хатніх задачаў і скарочанай праграмнай падставай.
Толькі «Права і справядлівасць» зʼяўляецца гарантам годнага жыцця палякаў, запэўніў прэм’ер Матэвуш Маравецкі і нагадаў часы ўраду Дональда Туска:
- Тады дзейнічала мафія, якая вымантачвала ПДВ, а яны (тагачасныя ўлады-рэд.) казалі, што грошай няма і не будзе. Мы атрымалі назад гэтыя 260 мільярдаў злотых і аддалі польскім дзецям. Нашая сацыяльная палітыка разбудаваная – гэта «500 Плюс» зараз будзе «800 Плюс», а ў часе ўлады «Грамадзянскай платформы» можна было разлічваць толькі на «мінус». Можна сказаць, што іхная сацыяльная палітыка – гэта «Менш за нуль».
Кшыштаф Май(Krzysztof Maj) з руху «Беспартыйных прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў»лічыць, што праграма «500 Плюс» укаранілася, а павышэнне выплатаў на 300 злотых – гэта выключна спроба дагнаць інфляцыю:
- У нас іншая прапанова. Трэба знізіць падаходны падатак на нуля – гэта карысная прапанова для ўсіх, якія працуюць.(…) Паводле нас польскага дзяржава можа сабе дазволіць узнагароджваць усіх, хто сумленна працуе. Яны найлепш ведаюць, на што прызначыць згаданыя грошы. Таму мы не хочам ствараць чарговых дапамогаў. Мы прапануем, напрыклад, бясплатны праезд гарадскім і рэгіянальным транспартам. Гэта дапаможа змагацца са смогам, пробкамі. Гэта таксама дапаможа польскім сем’ям.
У сваю чаргу былы прэм’ер Дональд Туск прапануе ліквідацыю падатку ад пенсіяў і нагадвае, што «Грамадзянская кааліцыя» падтрымала павышэнне выплатаў з праграмы «500 Плюс» ужо з чэрвеня :
- Мы гэта прапанавалі, калі Яраслаў Качыньскі(лідар кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» –рэд.) заявіў пра павышэнне выплатаў са студзеня. Тады я сказаў правяраю – калі гэта не перадвыбарчая гульня, давайце ўвядзем гэта з чэрвеня, але яны гэта заблакавалі. Для нас важна, каб пенсіі мелі сапраўдную вартасць. На сітуацыі, калі ўзносаў на медыцынскае страхаванне не можна адлічыць ад падатку, страцілі польскія пенсіянеры. Мы прапануем ліквідаваць падатак ад пенсіяў – гэта значная падтрымка.
Яанна Шойрынг-Вельгус(Joanna Scheuring-Wielgus) з апазіцыйных «Левых сілаў» гарантавала, што левыя сілы не ліквідуюць існуючых праграмаў, але, паводле яе, сацыяльная палітыка павінна мець сістэмны характар:
- Танныя кватэры для таннай арэнды – гэта прапанова «Левых сілаў». Мы ведаем, што тры чацвёртыя польскіх сям’яў у Польшчы не мае крэдытнай здольнасці. Таксама грамадскі транспарт павінен быць даступны для кожнага. Таму мы запэўніваем, што кожны павет будзе мець чыгуначнае спалучэнне, а кожная гміна – аўтобуснае. Апрача таго грамадскі транспарт для дзяцей будзе бясплатны.
У сваю чаргу Кшыштаф Босак (Krzysztof Bosak) з крайне правай «Канфедэрацыі» перасцерагаў, што сацыяльная дапамога фінансуецца з дзярждоўгу і прапанаваў рэзкія скарачэнні:
- Нуль сацыянляй дапамогі для ўкраінцаў. Не можа быць так, што польскі падаткалатнік фінансуе: «500 Плюс», «800 Плюс», «Сямейны апякунчы капітал», ільготныя крэдыты, каб украінцы маглі купляць у Польшчы кватэры. Гэтага за шмат, мы не можам сабе на гэта дазволіць. Гэта трэба скараціць – гэта ашчаднасці. Калі гаворка ідзе пра сацыянльныя праграмы для польскіх грамадзян – іх трэба працягваць, калі на гэта будуць грошы. Аднак, перш за ўсё, трэба знізіць падаткі.
Агулам палітыкі адказалі на шэсць пытанняў. Апрача сацыяльнай палітыкі, яны тычыліся таксама міграцыі, пенсійнага ўзросту, прыватызацыі, бяспекі і беспрацоўя. Час прызначаны на адказ – адна хвіліна. Дэбаты закончыліся свабодным выказваннем кожнага з удзельнікаў.
Нагадваем, гэта былі першыя дэбаты, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх партый, якія будуць удзельнічаць у выбарах. Выбары ў Польшчы адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю 15 кастрычніка. Разам з імі пройдзе рэферэндум, у якім выбаршчыкі змогуць выказацца па трох пытаннях, то бок пра сцяну на мяжы з Беларуссю, пенсійны ўзрост і продаж дзяржаўнай маёмасці замежным інвестарам.
TVP/аз