Колькасць замежнікаў з польскім грамадзянствам з кожным годам павялічваецца. У 2022 годзе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда даў польскае грамадзянства амаль 10 тыс. іншаземцаў, паведамляе партал Ukraina.pl
Найбольшую групу складаюць украінцы: ажно 5 тыс. 200 грамадзян Украіны прынялі прысягу Рэспубліцы Польшча. За апошнія пяць гадоў польскія пашпарты атрымалі прыкладна 37 тыс. чалавек. У асноўным гэта грамадзяне Украіны і Беларусі. Цяпер прынамсі 20 тыс. украінцаў могуць ідэнтыфікаваць сябе з польскім пашпартам. Многія з іх пойдуць упершыню на выбары, якія пройдуць у гэтую нядзелю.
Украінка Аксана з нараджэння жыве ў Кракаве. Украінскі пашпарт яна атрымала «ў спадчыну» ад бацькоў. «Да 16 гадоў я мела часовы від на жыхарства. Пазней мы чамусьці страцілі прапіску і заставаліся нелегальна. А потым удалося аформіць від на пастаяннае жыхарства ў Польшчы, а праз нейкі час – грамадзянства Польшчы», – распавядае Аксана.
Як кажа дзяўчына, яе бацькі прыехалі ў Польшчу, калі ім было па 20 гадоў. Упершыню Аксана падала дакументы на грамадзянства ў 2016 годзе, але атрымала адмову па фармальных прычынах – адбылася памылка ў прозвішчы пры падачы дакументаў.
«У 2021 годзе давялося ўсё перарабляць і мяняць прозвішча ў дазволе на жыхарства. Калі я атрымала грамадзянства, то адчула сябе дзіўна. Я нарадзілася ў Польшчы. Я полька, хоць кроў у мяне іншая – украінская. Але дзякуючы гэтаму я адчуваю, што ў мяне ёсць дзве радзімы. Гэтыя дзве краіны аднолькава важныя для мяне«, – распавядае Аксана.
У Аксаны двое дзяцей, яна не кожны дзень размаўляе па-ўкраінску, бо яе родная мова – польская, паведамляе партал Ukraina.pl
вс