Прадстаўнік установы перакананы, што да выдачы першых пашпартоў застаецца некалькі месяцаў. Магчыма яны з’явяцца на пачатку новага год.
Сёлета беларускія дэмакратычныя сілы, прадстаўленыя Аб’яднаным пераходным кабінетам на чале са Святланай Ціханосўкай, агучылі, што яны падрыхтавалі праект агульнаграмадзянскага пашпарта новай Беларусі. Патэнцыйна дакумент дазволіць пацвярджаць беларускае грамадзянства і служыць праязным дакументам для яго ўладальнікаў. У першую чаргу гэта будзе тычыцца магчымасці падарожнічаць і легальна знаходзіцца на тэрыторыі ЕС для беларусаў, якія з'ехалі з краіну, уцякаючы ад тэрору лукашэнкаўскага рэжыму.
Кабінет заяўляе, што на дадзеным момант больш за 57 000 беларусаў выказалі жаданне атрымаць новы пашпарт. Такое жаданне праз апытанне на платформа «Голас» выказалі беларусы з розных куткоў свету, у тым ліку з ЗША, Канады і іншых дзяржаў. Аднак больш за траціна жадаючы цяпер жывуць у Беларусі.
На дадзены момант Кабінет вядзе перамовы аб міжнародным прызнанні дадзенага дакумента і рыхтуе ўстанову, якая будзе займацца выдачай пашпартоў, распавёў адказны за пашпарт у Кабінеце прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі.
- Цяпер мы працуем над тым, каб размесціць замову на выраб матэрыялаў для ўзораў дакументаў, якія пасля будуць перадавацца ўрадам з просьбай прызнаць пашпарты афіцыйна. Пакуль не будзе такога пашпарта, дадзенае пытанне не будзе разглядацца. Апроч таго мы цяпер займаемся стварэннем спецыялізаванага прадпрыемства, якое будзе гэтым займацца. Такая пашпартная служба, дзе будуць вырашацца ўсе пытанні: ад прыёму заявак да вырабу дакументаў, захавання дадзеных. Для нас вельмі важна, каб працэдуры дадзенай установы адпавядалі стандартам таго, што трэба рабіць, каб да пашпарта быў бездакорны давер з боку беларусаў і міжнародных партнёраў, бо ўсе звяртаюць у першую чаргу ўвагу на пытанне бяспекі.
Ці нехта ўжо гатовы прызнаць гэты новы дэмакратычны беларускі пашпарт? Якія гэта краіны?
- Вельмі важна, каб краіны задумваліся пра нашу ініцыятыву, і таму мы ўдзячныя нашым нацыянальным партнёрам, што ёсць жаданне абмяркоўваць дадзеную складаную тэму. Праект пашпарта не просты. У такім фармаце гэта робіцца ўпершыню. Мы бачым зацікаўленасць самых розных краін, як у Еўрапейскім Звязе, так і па-за межамі, як будзе развівацца гэты праект. Ёсць краіны, якія ставяцца да яго з асцярогай, ёсць такія, хто глядзіць з энтузіязмам. Я б пачакаў афіцыйнай пацверджанай пазіцый, каб сказаць, дзе мы маем прызнанне, і што мы гатовыя выдаваць гэты пашпарт.
Які прагназаваны тэрмін выдачы?
- Я думаю, што тут далягляд прыкладна 3-4 месяцы. Вядома, нам бы хацелася рухацца значна хутчэй, асабліва ў святле консульскага ўказа, які ўдарыў па беларусах замежжа. Ён вельмі моцна абвастрыў дадзеную праблему. У Еўрасаюзе адна сітуацыя, але ёсць беларусы, якія жывуць у Японіі, ЗША, Аргентыне. Шмат людзей жывуць у Грузіі, нам трэба выходзіць на грузінскія ўлады, каб абмеркаваць як можна вырашыць дадзеную праблему. Гэта працэс, які закранае любога беларуса. Мы нацэленыя на тое, каб як мага хутчэй вырашыць праблему. Пакуль што тэмпы нас не задавальняюць, але мы адзначаем, што гэта робіцца ўпершыню. Трэба пабудаваць цэлую сістэму фактычна з нуля, каб выдаваць пашпарты. Гэта выклік зрабіць нешта такое. Мы памятаем, як складана гэта было на пачатку 1990. Дэмакратычны ж рух робіць падобнае ўпершыню.
Як выглядае сітуацыя з бяспекай дадзеных, лукашысты напэўна захочуць Вам зашкодзіць?
- З бяспекай дадзеных у нас усё добра збудавана. Мы абапіраемся на правілы ЕС, дзе працуе адпаведнае заканадаўства, якое нас вымушае нас трымацца адмысловых правіл. Гэта добрая навіна. Не выключаю, што рэжым Лукашэнкі будзе ціснуць на тыя краіны, якія будуць разглядаць пытанне аб прызнанні дакумента. Для нас важна, каб партнёры разумелі, што гэта не проста сімвал ці тэхнічны дакумент, які дазваляе ездзіць у падарожжы па свеце, але таксама гэта магчымасць трымаць нашу беларускую супольнасць у свеце аб’яднанай. Пашпарт – гэта пацвярджэнне грамадзянства і прыналежнасці да беларускай супольнасці.
Калі пашпарт прызнаюць ЗША, іншыя пачнуць далучацца. Ці ў Вас ёсць дамоўленасць у Вашынгтоне?
- У прызнання ёсць свая дынаміка. Ёсць краіны, якія ставяцца з асцярогай, але калі будзе амерыканскае прызнанне ім будзе лягчэй далучыцца. Таму мы працуем з лідарамі, каб пераканаць іх у тым, што прызнанне пашпарта – унікальны прэцэдэнт і магчымасць вырашаць праблемы ўцекачоў, якія страцілі дакументы. Гэта станоўчы прэцэдэнт.
Але для ЗША Беларусь не ў першым шэрагу прыярытэтаў?
- Сапраўды гэта так, але літаральна ў верасні Святлана Ціханоўская была ў Нью-Ёркуў ААН, дзе былі сустрэчы з амерыканскімі дыпламатамі. Пасля я цэлы тыдзень праводзіў кансультацыі ў Вашынгтоне. Бачна вельмі высокую ступень зацікаўленасці ў нашым праекце, было шмат пытанняў. Гэта зацікаўленасць станоўчая, без скептыцызму. Пыталіся, што можна зрабіць, каб рэалізаваць праект. Але найперш трэба нам выбудаваць усе працэсы правільна, каб пашпартная ўстанова адпавядала адпаведным стандартам. Гэта ўжо нашая задача.
Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце зазначыў, што спадзяецца на выдачу першы пашпартоў на пачатку 2024-га года.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч