Беларуская Служба

Гісторык пра беларусаў у польскай палітыцы ў міжваенны перыяд: варта вывучаць іх поспехі і памылкі

25.10.2023 19:30
У 1922 годзе беларусы змаглі аб’яднацца разам з прадстаўнікамі іншых нацменшасцяў у блок.
Аўдыё
  • Беларусы ў польскім Сейме ў 1922 годзе
  .  ( ):  1-   . , . , . ;  2-   . , . , . , . , . ; : . , . , . , . -, . .
Беларускі пасольскі клуб. Сядзяць (злева направа): у 1-м радзе — А. Аўсянік, Ф. Ярэміч, П. Валошын; у 2-м радзе — В. Багдановіч, М. Кахановіч, Б. Тарашкевіч, А. Назарэўскі, А. Уласаў; стаяць: В. Рагуля, С. Якавюк, А. Станкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла.Фота: аўтар невядомы/Куфэрак Віленшчыны / М. Казлоўскі. — Маладзечна: 2007

У лістападзе 1922 года ў Польшчы адбыліся выбары ў парламент, на якіх прадстаўнікі беларускай меншасці дабіліся вялікага поспеху. У Сейме быў створаны Беларусі пасольскі клуб, у які ўвайшло 11 дэпутатаў. У сваю чаргу, сёння ў Польшчы пражывае шмат беларусаў, не толькі прадстаўнікі дыяспары на Падляшшы, але таксама людзі, якія былі прымушаныя выехаць з Беларусі пасля выбараў 2020 года. Нягледзячы на вялікую колькасць беларусаў у Польшчы, падчас парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка не ўдалося правесці ў Сейм ніводнага прадстаўніка беларускай нацменшасці.

Кіраўнік варшаўскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін піша кандыдацкую дысертацыю на тэму дзейнасці беларускіх палітыкаў у Польшчы ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя. Мы спыталі яго, ці можна правесці паралелі паміж сітуацыяй 100-гадовай даўніны і сённяшняй.

- Беларускія палітыкі ўдзячныя Польшчы за максімальную падтрымку. Што тычыцца дзейнасці беларускіх палітыкаў у Польшчы, то я лічу, што мы шмат у чым не дапрацоўваем беларуска-польскіх стасункаў. Мы мала што ведаем адзін пра аднаго. У 2022 годзе мы святкавалі 100-годдзе ўдзелу беларусаў у выбарах, але ніхто пра гэта не згадаў. А такія рэчы варта дэманстраваць, што беларусы пасля падзелу беларускіх земляў у 1921 годзе змаглі атрымаць дэпутацкія мандаты, у Літве такога не атрымалася. Варта вывучаць іх памылкі і поспехі.

У 1922 годзе беларусы змаглі аб’яднацца разам з прадстаўнікамі іншых нацменшасцяў у блок. Гэта быў поспех. Яны паставілі ў цэнтр нацыянальныя пытанні – беларуская школа, беларуская адукацыя, аўтаномія, зямля для сялянаў. Яны бачылі, што на ўсходзе (за ўсходняй мяжой – рэд.) зямлю канфіскавалі і перадавалі сялянам. Канешне, яны не маглі ведаць, што потым будзе калектывізацыя. Адыход ад нацыянальных патрэбаў прывёў да таго, што Беларускі пасольскі клуб раскалоўся ў 1925 годзе. Ад яго адкалолася некалькі дэпутатаў пад кіраўніцтвам Б. Тарашкевіча, яны стварылі клуб «Грамада», які быў пад кантролем саветаў, займаўся разбуральнай дзейнасцю ў Сейме. І тут пытанне да нас, палітыкаў, каб мы кіраваліся перш за ўсё нацыянальным інтарэсам, а не тых, хто можа быць лялькаводам, напрыклад, Расіі.

Уся гутарка з Яўгенам Дудкіным у аўдыёфайле 

нг