Беларуская Служба

СМІ: Пераемнікам Качыньскага на пасадзе старшыні «Права і справядлівасці» можа стаць прэзідэнт Дуда

26.10.2023 17:28
Раней Яраслаў Качыньскі заяўляў, што ў 2025 годзе не будзе балатавацца на пасаду старшыні партыі.
Prezydent Andrzej Duda (z lewej) i prezes PiS Jarosław Kaczyński
Prezydent Andrzej Duda (z lewej) i prezes PiS Jarosław KaczyńskiPAP/Radek Pietruszka

Пасля таго, як актуальна кіруючая ў Польшчы кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць» выйграла парламенцкія выбары, якія прайшлі 15 кастрычніка, але не зможа стварыць парламенцкай большасці, з’явіліся пытанні аб адстаўцы лідара партыі Яраслава Качыньскага. Тым больш ён сам раней заяўляў, што гэта яго апошняе знаходжанне на пасадзе старшыні: у 2025 годзе ён не будзе балатавацца на кіраўніка палітычнай арганізацыі. У сувязі з гэтым узніклі пытанні, хто ж можа замяніць Качыньскага на пасадзе старшыні ПіС, паведамляе партал Onet.

Першапачаткова ў якасці пераемнікаў называліся экс-прэм’ер Бэата Шыдла і актуальны кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі. Аднак частка палітолагаў лічыць, што ПіС узначаліць прэзідэнт Анджэй Дуда. Па-першае, у 2025 годзе завяршаецца яго тэрмін паўнамоцтваў. Паводле польскай Канстытуцыі, прэзідэнтам краіны адзін чалавек можа быць толькі два разы. Такім чынам, чарговы раз Дуда не зможа балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. Па-другое, Дуда паказаў, што ў стане вырашаць пэўныя складаныя пытанні. І па-трэцяе, прэзідэнт Польшчы карыстаецца немалой падтрымкай грамадзян.

вс

фота: Анджэй Дуда (злева) і Яраслаў Качыньскі. 2017 год