Беларуская Служба

Вугоршчына разглядае транзіт газу па «Турэцкай плыні»?

30.10.2023 12:12
Адказваючы на ​​пытанне аб патэнцыйнай змене маршруту пастаўкі газу, Сіярта адзначыў, што калі транзітны кантракт паміж Украінай і Расіяй не будзе падоўжаны, Будапэшт будзе вымушаны прыняць меры для карэкціроўкі кантракту з «Газпрамам».
Gazprom wpływa sztucznie na wzrost cen gazu
Gazprom wpływa sztucznie na wzrost cen gazurarrarorro/ Shutterstock

Вугоршчына гатовая абмяркоўваць перспектывы паставак расійскага газу ў Будапэшт праз «Турэцкі паток», калі Масква і Кіеў не дасягнуць дамоўленасці аб падаўжэнні транзіту праз Украіну пасля 2024 году, заявіў міністр замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта.

У інтэрв'ю расійскаму агенцтву РІА «Новости» вугорскі дыпламат заявіў, што Украіна атрымлівае значны прыбытак ад гэтага пагаднення. Калі пагадненне паміж Масквой і Кіевам скончыцца, газ можа трапіць у Вугоршчыну з поўдня краіны па «Турэцкай плыні», – піша польскі партал energetyka.24.

Пэтэр Сіярта падкрэсліў, што пагадненне паміж Будапэштам і «Газпрамам» прадугледжвае пастаўкі 4,5 млрд кубаметраў у год, а магутнасць інтэрканектара, які злучае Сербію і Вугоршчыну можа дасягнуць 8,5 млрд кубаметраў. На практыцы гэта можа азначаць, што доўгатэрміновы кантракт можа быць эфектыўна выкананы, а ўзгоднены абʼём сыравіны эфектыўна пастаўлены на працягу ўсяго тэрміну дзеяння кантракта.

Адказваючы на ​​пытанне аб патэнцыйнай змене маршруту пастаўкі газу, Сіярта адзначыў, што калі транзітны кантракт паміж Украінай і Расіяй не будзе падоўжаны, Будапэшт будзе вымушаны прыняць меры для карэкціроўкі кантракту з «Газпрамам».

эж

«Нафтагаз Украіны» спыніць транзіт расійскага газу

29.10.2023 16:32
 ЕС плануе цалкам адмовіцца ад спажывання расійскага газу да 2027 года, таму не настойвае на працягу ўкраінскага транзіту.