Беларуская Служба

Павал Усаў: Рэзалюцыі – бессэнсоўныя, калі яны не ўвасабляюцца ў канкрэтныя рашэнні ў дачыненні да беларусаў

08.11.2023 17:19
Па выніках першай сустрэчы Альянсу групаў «За дэмакратычную Беларусь», якая праходзіла ў нямецкім Бундэстагу, падрыхтаваная рэзалюцыя.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Рэзалюцыі – бессэнсоўныя, калі яны не ўвасабляюцца ў канкрэтныя рашэнні ў дачыненні да беларусаў
Павал Усаў.

У ёй гаворыцца, між іншым, што вызваленне беларускіх палітвязняў з'яўляецца найвышэйшым прыярытэтам нямецкай палітыкі. Вядома, што гэта свабоды палітвязням не дасць, ці ў такім выпадку такія мерапрыемствы і рэзалюцыі патрэбныя, каб прынамсі прыцягваць увагу да Беларусі?

-У сітуацыі глабальнага крызісу, які мы назіраем, гэтыя рэзалюцыі – бессэнсоўныя, калі яны не ўвасабляюцца ў канкрэтныя рашэнні ў дачыненні да беларусаў, якія знаходзяцца прынамсі ў Германіі. Я ведаю шмат выпадкаў, калі беларусам, якія з’ехалі па палітычных прычынах, адмаўляюць у палітычным прытулку, у легалізацыі побыту ў Германіі. І яны сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі. Рэзалюцыя – фармальны крок, які не ўплывае на рэчаіснасць, з якой сутыкнуліся беларусы. З большага гэта імітацыя палітычнай дзейнасці. Кампенсацыя праз дэкларацыі і рэзалюцыі адсутнасці рэальных рашэнняў, якія спрасцілі б банальныя рэчы для беларусаў, пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі, – каментуе палітолаг Павал Усаў.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Верыць словам Лукашэнкі не прыходзіцца, але трэба верыць эмоцыям

01.11.2023 11:30
На сустрэчы з журналістамі Лукашэнка заявіў, што гатовы размаўляць з еўрапейцамі, у прыватнасці палякамі.