Беларуская Служба

Павал Усаў: Мэта падручнікаў па генацыду - дэнацыяналізацыя беларускага грамадства

15.11.2023 14:44
У Мінску 14 лістапада прэзентавалі падручнікі «Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для 1–4, 5–9 і 10–11 класаў.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Мэта падручнікаў па генацыду - дэнацыяналізацыя беларускага грамадства
Павал Усаў.

Падручнікі выдала Міністэрства адукацыі па ініцыятыве і пры ўдзеле Генеральнай пракуратуры.

Палітолаг Павал Усаў перакананы, што мэты – дэнацыяналізацыі і саветызацыя беларускага грамадства:

-Рэжым Лукашэнкі відавочна дзейнічае ў кірунку паглыбленай прапаганды і маніпуляцыі. У школе былі два накірункі: ідэалагічнае і патрыятычнае выхаванне. Яны былі для таго, каб індактрынаваць моладзь, паглыбіць яе лаяльнасць. Тым не менш 2020 год паказаў, што іх эфекты не такія і глыбокія. Магчыма, каб нейкі чынам узмоцніць працэс быў узяты курс на ідэалагічную стэрылізацыю і поўную дамінацыю падзей, звязаных з Другой сусветнай вайной. Яе мэта палягае на тым, каб цалкам дыскрэдытаваць і мінімалізаваць уплывы нацыянальнай ідэі. Не сумняюся, што нацыянальныя рухі, якія супрацоўнічалі з гітлераўскімі акупантамі будуць наўмысна звязаныя з нацыянальным адраджэннем 90-х, 2020-м годам, бел-чырвона-белым сцягам, беларускай мовай. Гэта ключавое: дэнацыяналізацыя беларускага грамадства. З іншага боку, гэта будзе ўзмоцненая саветызацыі і русіфікацыі беларускай прасторы.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Рэзалюцыі – бессэнсоўныя, калі яны не ўвасабляюцца ў канкрэтныя рашэнні ў дачыненні да беларусаў

08.11.2023 17:19
Па выніках першай сустрэчы Альянсу групаў «За дэмакратычную Беларусь», якая праходзіла ў нямецкім Бундэстагу, падрыхтаваная рэзалюцыя.