Беларуская Служба

Павал Усаў: Рэжым Лукашэнкі эфектыўна маніпулюе людзьмі

21.12.2023 17:10
Апошнім часам паяўляецца шмат гісторый пра тое, як людзі вяртаюцца ў Беларусь і трапляюць за краты.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Рэжым Лукашэнкі эфектыўна маніпулюе людзьмі
Павал Усаў.

Гэта і тыя, хто звярнуўся ў камісію па вяртанні, і тыя, хто проста прыехаў назад. Усё нягледзячы на тое, што такія гісторыі і перасцярогі ў СМІ і сацсетках гучаць пастаянна. Чаму так адбываецца?

-Рэжым Лукашэнкі эфектыўна маніпулюе людзьмі. На фоне расчаравання і страты надзеі на тое, што ў бліжэйшай перспектыве ў Беларусі нешта зменіцца, людзі, псіхічна стомленыя, шукаюць магчымасці вярнуцца, спадзяючыся, што яны пойдуць ці на супрацу з уладамі, ці нейкім чынам атрымаюць прабачэнне з боку рэжымных структур. Такія спадзяванні марныя, паколькі ўлады імкнуцца максімальна павялічыць тэрор. Таксама відавочна, што няма эфектыўнай інфармацыйнай палітыкі апазіцыйных структур і СМІ.

Маральная і эканамічная сітуацыя тых, хто цяпер знаходзіцца за мяжой, вельмі цяжкая, асабліва, калі яны разумеюць, што гэта на доўгія гады, а можа і да канца жыцця. У такім стане яны рызыкуюць і, на жаль, кепскія матэрыяльныя ўмовы ў замежжы замяняюцца яшчэ горшымі – у турме. Але кожны спадзяецца на лепшае. Людзі глядзяць проста і павярхоўна на тое, што адбываецца ў Беларусі, – адказвае палітолаг Павал Усаў.

ав

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Праблема палітвязняў - у тым ліку маральная

29.11.2023 14:44
Апазіцыя сутыкнулася з праблемай, што пытанне палітвязняў не вырашаецца.