Беларуская Служба

Захад мяняе стратэгію адносна Украіны, мэтай перастала быць поўная перамога над Расіяй

28.12.2023 14:52
Цяпер мэтай стала максімальнае ўзмацненне перамоўнай пазіцыі Кіева.
Джо Байдэнфота: Oscar Ivan Lopez/ Shutterstock

ЗША і некаторыя краіны Еўропы паступова мяняюць стратэгію ў дачыненні Украіны. Мэтай з'яўляецца ўжо не поўная перамога над Расіяй, а максімальнае ўзмацненне перамоўнай пазіцыі Кіева перад перамовамі з Масквой, паведамляе партал Forsal.pl са спасылкай на выданне Politico.

Афіцыйна амерыканскія ўлады падкрэсліваюць, што ні пра якую змену цяперашняй палітыкі гаворкі не ідзе, і мэтай ЗША застаецца падтрымка Украіны да ваеннай перамогі ў вайне з Расіяй. На самой жа справе, асабліва ва ўмовах праблем з далейшым фінансаваннем украінскай арміі, Захад спрабуе пераканаць Кіеў больш засяродзіцца на абарончай дзейнасці, за кошт далейшых наступальных аперацый. Пераход у абарону можа даць Украіне час, неабходны дзеля таго, каб нарэшце прымусіць Пуціна да прымальнага кампрамісу.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн спрабуе пазбегнуць крытыкі ў сувязі з праваламі Вашынгтона ў знешняй палітыцы. З гэтай прычыны ЗША хацелі б не толькі выйсці са складанай сітуацыі, звязанай з вайной ва Украіне, але і як мага хутчэй спыніць канфлікт паміж Ізраілем і ХАМАС. Адміністрацыя Байдэна прыкладае намаганні, каб Кангрэс прыняў пакет выдаткаў на дапамогу Украіне на суму больш за 61 мільярд долараў. Супраць гэтай прапановы, аднак, выступае вялікая частка рэспубліканцаў, якія падтрымку Кіева ставяць у залежнасць ад радыкальнай зменай міграцыйнай палітыкі ЗША.

нг