Падраздзяленне па закупках НАТА падтрымае групу краін-членаў, уключаючы Германію, Нідэрланды, Румынію і Іспанію, кантрактам на куплю да 1000 зенітных ракет «Пэтрыёт». Еўрапейскую вытворчасць зенітных ракет плануецца павялічыць, паведамляе Reuters.
«Кансалідаваныя міжнародныя закупкі ў духу Еўрапейскай ініцыятывы паветранага шчыта (ESSI) забяспечваюць перавагі і падтрымліваюць развіццё вытворчых магутнасцяў для новых ракет GEM-T для задавальнення растучага попыту», – гаворыцца ў заяве прадстаўніка НАТА.
Важна адзначыць, што павелічэнне вытворчасці зенітных ракет таксама асабліва важна для супрацьпаветранай абароны Украіны, якая абараняе сябе ад расійскіх ракет і беспілотнікаў.
Як паведамляе Польскае прэсавае агенцтва, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль правёў перамовы з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім, на якіх абмяркоўвалася пытанне павелічэння ваеннай дапамогі Украіне, у тым ліку паставак ракетаў для сістэм «Пэтрыёт».
Са слоў Барэля, падчас размовы «яны падзялілі нарастаючую заклапочанасць з нагоды ўзмацнення расійскіх паветраных нападаў на грамадзянскую інфраструктуру Украіны». – Мы пагадзіліся з неабходнасцю ўзмацніць нашу ваенную падтрымку Украіны, у тым ліку ракеты далёкага радыюсу дзеяння і зенітныя ракеты, – напісаў кіраўнік дыпламатыі ЕС на платформе «Х».
Нагадаем, дарадца кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што краіна мае адносна невялікую колькасць ракет з далёкасцю да 1000 км, што не дазваляе ўкраінскім войскам атакаваць тыл агрэсара.
ав/biznesalert.pl