«Мы гаворым з украінскім бокам аб новых формах падтрымкі яе гераічнага супраціўлення расейскай агрэсіі. Падчас нашай сустрэчы з міністрам замежных спраў Японіі былі ўзняты таксама канкрэтныя сумы дадатковай японскай падтрымкі, прычым не толькі для Украіны, але і для Польшчы, якая дзейнічае ў інтарэсах украінскіх бежанцаў, мы гэта вельмі цэнім. Я не ўпаўнаважаны называць гэтыя сумы, але яны ўражваюць», – сказаў кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі.
Міністр замежных спраў Японіі Ёка Камікава ўчора наведала Кіеў. У Варшаве яна нагадала, што анансавала ахвяраванне ў памеры 37 мільёнаў долараў на сістэму выяўлення дронаў ва Украіне.
«Я наведала Украіну, каб выказаць сваю непахісную салідарнасць з гэтай краінай. Японія працягне супрацоўнічаць з Польшчай, каб як мага хутчэй спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны і ўсталяваць справядлівы і трывалы мір», – заявіла Ёка Камікава.
Падчас візіту ў Польшчу кіраўніка МЗС Японіі прыняў таксама прэзідэнт Анджэй Дуда.
Радаслаў Сікорскі мяркуе, што Крэмль хоча, каб масіраваныя ракетныя ўдары зламалі супраціў украінцаў і рашучасць міжнароднай супольнасці падтрымаць Кіеў. «Прэзідэнт Пуцін памыляўся, што зможа заваяваць Украіну за тры дні, а цяпер памыляецца таксама», – сказаў Радаслаў Сікорскі. Кіраўнік МЗС нагадаў, што нанясенне Расіяй удараў па грамадзянскіх аб'ектах з ужываннем недакладных сродкаў паражэння зʼяўляецца ваенным злачынствам.
Украіна змагаецца з чарговай хваляй масіраванага расейскага ракетнага абстрэлу. Ракеты ляцяць на грамадзянскія абʼекты Украіны ў Кіеве, Дняпры, Хмяльніцкім, Крывым Рогу, Дняпры, Харкаве.
Сітуацыю ў Харкаве назірае дырэктар мясцовай філіі дабрачыннай арганізацыі «Карытас» ксёндз Войцех Стасевіч. Ёг гаворыць, што інтэнсіўныя абстрэлы горада цягнуццаўжо два тыдні, але цяпер мэты расійскіх ракет – не ваенныя абʼекты, фабрыкі, а месцы, дзе жывуць грамадзянскія людзі. У горадзе адчуваецца занепакоенасць, звязаная з цяжкай сіутацыяй на фронце.
«Апошнім часам, гаворым пра апошнія два тыдні, ідуць удары па будынках цывільных – шматкватэрных дамах, жылых дамах, па двум шпіталям. няма чаго хаваць, гэтыя атакі цяпер ідуць супраць грамадзянскіх людзей.Ёсць інфармацыя, што недзе на мяжы акумуююцца сілы агрэсара, няма дня, каб не было колькі спробаў прарваць абарону. Калі зоймуць Купень, дарога на Харкаў будзе адкрытая», – кажа ксёндз Войцех Стасевіч.
Паводле яго слоў, сітуацыя цяпер нагадвае першыя тыдні поўнамаштабнай агрэсіі Расіі ў 2021 годзе. Як і два гады таму, жыхары Харкава пакідаюць яго, у горад прыязджаюць бежанцы з Усхода Украіны.
Людзі стомленыя, адчуваюць абыякавасць, некаторыя ўжо не цікавяцца, хто выйграе гэты канфлікт.
«Гэта цягнецца два гады. Спадзяемся, што не будзе трэцяга года. Але кажам пра сітуацыю цяпер: растуць цэны, нажаль карпцыя, якую таксама адчуваецца звычайнымі людзьмі. Няма таго інтузіязму, што быў на пачатку, таго вялікага адзінства, падтрымкі. Часта таксама чуем у памежных месцах: »Ай, мне ужо ўсё адно, абы быў спакой. Ці будзем мы ў адной краіне, ці будзем мы ва Украіне, нам ужо ўсё роўна», – расказвае ксёндз Войцех Стасевіч.
На ўкраінскім фронце без перапынку ідуць інтэнсіўныя баі. А цяпер абарону дадаткова абцяжарвае зіма. Пад Крэмінам працуюць польскія валанёры і ваенныя медыякі з фонду «W Międzyczasie». Кіраўнік фонду Даміян Дуда гаворыць, што на першай лініі чуваць чарговыя расійскія ўдары.
«Тэмпература спадае, мусіць быць ужо мінус 8. З аднаго боку гэта добра, бо зручна нам эвакуяваць раненых па дарогам. А з іншага боку гэта вельмі кепска для салдат на першай лініі. Снег, які выпадае, абцяжарвае перамяшчэнне па фронце, бо закрывае бяспечныя сцежкі, пазначаныя сярод мінных палёў. У акопах на лініі фронту таксама ўзрастае праблема з папаўненнем войскаў і дастаўкай прыпасаў. Цяжкія часы і цяжкая зіма.Нешта лунае ў паветры і расіяне ўсё мацней ціснуць на ўкраінскія рубяжы, Украіна апынулася ў вельмі няпростай сітуацыі», – гаворыць Даміян Дуда.
Эксперты апасаюцца, што расіяне могуць працягваць атакі на ўкраінскія гарады, бо з гэтай мэтай яны некалькі месяцаў акумулявалі ракеты дальняга дзеяння, Расія магла сабраць каля 900 такіх ракет. Апроч таго, расійская армія мае магчымасць атакаваць балістычнымі ракетамі з Паўночнай Карэі, выкарыстоўвае дроны.
Тым часам у заходніх краінах па-ранейшаму існуе дыпламатычны і палітычны тупік адносна вайсковай і фінансавай дапамогі Украіне. Асобныя краіны спрабуюць выратаваць сітуацыю, абвяшчаючы ўласныя пакеты падтрымкі.
IAR/вх