Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская ў Давосе: Змаганне з тыраніямі – гэта глабальны выклік

18.01.2024 14:36
Абарона інтарэсаў беларусаў, стварэнне фонду дапамогі палітвязням заяўляліся ёй, як асноўныя тэмы сустрэч у Давосе.
Аўдыё
  • Святлана Ціханоўская ў Давосе: Змаганне з тыраніямі – гэта глабальным выклікам
Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба ў Давосе Фота: Tsikhanouskaya

Вочы ўсяго свету скіраваны на Сусветны эканамічны форум у швейцарскім Давосе. Сярод тысяч палітыкаў, бізнэсмэнаў і экспертаў, які прымаюць удзел у гэтым прэстыжным мерапрыемстве, таксама гучыць беларускі голас, голас лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай:

-Змаганне з тыраніяй – гэта не нейкі лакальны бой, гэта не толькі праблема Украіны, ці Беларусі. Змаганне з тыраніяй, з’ўляецца глабальным выклікам, за які адказвае кожнае краіна.

Зараз мы назіраем, як дыктатуры па ўсім свеце падтрымліваюць адна адную ў змаганні з дэмакратычным светам. І які адказ дэмакратычнай супольнасці на гэты выклік? Мы стаміліся...

Як аслабіць рэжым Лукашэнкі і дапамагчы беларусам? Накласці больш санкцый, ушчыльніць ізаляцыю, прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да адказнасці. Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім дапамагчы, падтрымаць нас у гэтай барацьбе.

Кабінет Святланы Ціханоўскай і сама палітык прымаюць удзел у розных мерапрыемствах Сусветна эканамічнага форума. Абарона інтарэсаў беларусаў, стварэнне фонду дапамогі палітвязням заяўляліся ёй, як асноўныя тэмы сустрэч у Давосе.

Пацікавіліся ў прэсавай сакратаркі палітыка Ганны Красулінай, чаго ўдалося дабіцца на гэтай ніве? Размову з ёй слухайце ў далучаным гукавым файле.

Сусветны эканамічны форум у Давосе можа займець для беларусаў практычны, намацальны характар. Апроч сустрэч з палітыкамі Святлана Ціханоўская ў Давосе правяла перамовы з віцэ-прэзідэнткай кампаніі Google Анэт Кробер-Рыель. Бакі абмеркавалі, сярод іншага, прыярытэзацыю беларускага зместу над расійскім для карыстальнікаў у Беларусі і падтрымку беларускамоўнага кантэнту.

Святлана Ціханоўская і Анэт Кробер-Рыель дамовіліся пра наступную сустрэчу, якая адбудзецца падчас Мюнхенскага форуму па бяспецы 16-18 лютага бягучага года. Як пераканана Ганна Красуліна, гэта сведчыць пра жаданне карпарацыі заняцца гэтымі пытаннямі.

эж

У Давосе Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэлі «Абараняючы адзіны фронт Еўропы»

17.01.2024 14:05
Гэта добрая магчымасць паказаць, што Беларусь, кажа дарадчык Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Наколькі важнае прадстаўніцтва дэмакратычнай часткі беларускага грамадства на такіх форумах як у Давосе

17.01.2024 17:33
У перадачы мы пракаментуем удзел дэлегацыі дэмакратычных сіл на Сусветным Форуме ў Давосе, спрабуем патлумачыць, якая асноўная задача факультатыва «Ваенны пераклад» па англійскай мове ў беларускіх школах, а таксама ці лукашэнкаўскі рэжым робіць «дружалюбны крок» у бок замежнікаў «недружалюбных»краін.

Святлана Ціханоўская: Парламенцкія выбары нічога не зменяць у Беларусі

18.01.2024 11:04
Раней Святлана Ціханоўская назвала адзіны дзень галасавання, які прызначылі ўлады на 25 лютага, «бязвыбарамі».