Беларуская Служба

Памілаваныя Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік застаюцца дэпутатамі Сейма?

24.01.2024 12:10
Прафесар Пятроўскі перакананы: «Па-мойму, Вонсік і Каміньскі дагэтуль дэпутаты Сейма, але гэта толькі маё меркаванне, якое вынікае з пераканання, што зробленая ў Сейме спроба абʼявіць заканчэнне іх мандата была няўдалай».
.
М. Вонсік пасля вызвалення Фота: PAP/Leszek Szymański

Былыя кіраўнікі МУС і спецслужбаў Польшчы Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік, асуджаныя ў канчатковым выніку за зямельны скандал, учора былі вызваленыя з турмы пасля памілавання прэзідэнтам. Пытанне аб тым ці застаюцца яны дэпутатамі Сейму застаецца адкрытым, – піша партал businessinsider.com.pl. На гэта фундаментальнае пытанне ўчора адказаў польскі канстытуцыяналіст прафесар Рышард Пятроўскі.

У інтэрв'ю RMF FM юрыст сказаў, што праблема ў тым, што адбылося ў Сейме. Па-першае, прафесар патлумачыў, што Палата па працоўных справах Вярхоўнага суда не пазначана Законам аб Вярхоўным судзе ў якасці кампетэнтнай палаты (прыняцця рашэння аб заканчэнні паўнамоцтваў дэпутатаў). Ён, аднак, дадаў, што паколькі дзве палаты Вярхоўнага суда змагаюцца па міжсобку і адмяняюць пастанова адна адной, у прынцыпе « у нас няма Вярхоўнага суда. Мы не ведаем, якая сітуацыя па такім важным пытанні. Я ведаю нешта, а іншыя лічаць інакш».

Прафесар таксама адзначыў, што звычайныя суды, у тыс ліку Вярхоўны суд, разглядаюць крымінальныя справы, а не Канстытуцыйны суд. Вярхоўны суд палічыў, што ў 2015 годзе прэзідэнт не памілаваў належным чынам Марыюша Каміньскага і Мацея Вонсіка, бо зрабіў гэта занадта рана (да канчатковага рашэння суда). Такім чынам, у 2015 годзе прэзідэнт не памілаваў палітыкаў. Аднак цяперашняе памілаванне ніхто не ставіць пад сумнеў.

Прафесар Пятроўскі перакананы: «Па-мойму, Вонсік і Каміньскі дагэтуль дэпутаты Сейма, але гэта толькі маё меркаванне, якое вынікае з пераканання, што зробленая ў Сейме спроба абʼявіць заканчэнне іх мандата была няўдалай».

Нагадаем, што раённы суд таксама забараніў Марыюшу Каміньскаму і Мацею Вонсіку займаць дзяржаўныя пасады на пяць гадоў. Мандаты былых кіраўнікоў МУС працягваюць бадзёрыць грамадскую думку палякаў.

эж

Прэзідэнт другі раз памілаваў палітыкаў, асуджаных за перавышэнне службовых паўнамоцтваў

24.01.2024 08:54
Анджэй Дуда некалькі разоў мяняў сваё стаўленне.