Былы прэзідэнт ЗША і кандыдат у лідары самай магутнай дзяржавы свету казаў у сваёй перадвыбарнай кампаніі, што ЗША не павінны абараняць ад Расіі краіны НАТА, якія не плацяць патрэбныя сумы за ўзбраенне – нагадвае Niezalezna.pl. Якія дзяржавы меў на ўвазе Трамп? Ён гэтага не сказаў, але краіны ўсходняга флангу НАТА выдаткоўваюць на абарону столькі, колькі павінны, а нават значна больш.
Заява выклікала бурную рэакцыю не толькі з боку адміністрацыі ЗША, але і НАТА, Еўрасаюза і асобных краін. Амерыканцы ўсё больш стамляюцца ад войнаў, якія не ўяўляюць прамой пагрозы ЗША.Трамп можа меркаваць, што эканамічныя праблемы ЗША ўзнікаюць з-за таго, што Штаты марнуюць мільярды долараў на іншыя краіны.
Многія аглядальнікі трактуюць словы Дональда Трампа як уздым праблемы недастатковых выдаткаў на абарону ў іншых краінах НАТА, акрамя ЗША. Варта адзначыць, аднак, што ніякіх юрыдычных нормаў няма, таму няма і патрабаванняў да аплаты, ёсць толькі палітычная дэкларацыя членаў альянсу аб тым, што яны будуць імкнуцца дасягнуць выдаткаў на абарону на ўзроўні 2% ВУП.
Сёлета, паводле разлікаў генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, 18 з 31 краіны-сябра Альянсу перасягнуць планку ў 2% ВУП. Вялікая колькасць краін, у тым ліку Польшча, дайшлі да такіх выдаткаў значна раней. Больш за тое, практычна ўсе краіны ўсходняга флангу НАТА (а ім найбольш пагражае Расія) дасягнулі згаданага ўзроўню.
Так што словы Трампа не датычылі Польшчы. Падчас свайго прэзідэнцтва ён кіраваў найбольш прэтэнзіяў да Германіі, якая летась прызначыла на войска толькі 1,57% ВУП, Францыя выдаткавала 1,9% ВУП на ўзбраенне. Аднак ужо зараз можна сказаць, што сёлета абедзве краіны істотна перавысяць неабходныя 2%, паколькі рэалізуюць праграмы мадэрнізацыі арміі. Яны таксама нясуць асноўны цяжар ваеннай дапамогі Украіне ў сітуацыі, калі ЗША яе спыніла.
Выбарчая кампанія ў ЗША звычайна вельмі жорсткая, а сёлета яна абяцае быць яшчэ больш жорсткай, чым раней. Многія амерыканскія эксперты кажуць нават пра «халодную грамадзянскую вайну». Гэта небяспечны час для ўсіх саюзнікаў Вашынгтона. Расія можа нават скарыстаць выбарчы перыяд у ЗША, каб правесці яшчэ адну атаку, прынамсі, гібрыдную. Гэта сапраўды будзе трывожны год не толькі для Украіны.
Марцін Герман
нг