Канал праз Віслінскую касу, будаўніцтву якога супраціўлялася Расія, з'яўляецца сімвалам рашучасці Польшчы намеціць уласны курс у пастаянна зменлівым ландшафце міжнароднага гандлю і дыпламатыі – напісаў на сваім сайце брытанскі штодзённік «Daily Express», а змест артыкула перадае Польскае агенцтва друку PAP.
Газета называе канал «інжынерным цудам» і параўноўвае яго – хаця праект значна меншага маштабу – з Суэцкім каналам. Як тлумачыць «Daily Express», перад яго стварэннем польскія судны, якія накіроўваліся з польскага Эльблонга ў Балтыйскае мора, былі вымушаныя прайсці праз воды падкантрольныя Расіі, і каб вызваліцца ад гэтага, Польшча вырашыла пракапаць канал даўжынёй больш за 1 км.
«Нягледзячы на намаганні Расіі спыніць будаўніцтва канала, Польшча выстаяла», – піша «Daily Express». «Для Варшавы канал праз Віслінскую касу зʼяўляецца не толькі стратэгічным інфраструктурным праектам, але таксама сімвалам суверэнітэту і незалежнасці. Памяншаючы сваю залежнасць ад вод, якія кантралююцца Расіяй, Польшча хоча ўмацаваць свае пазіцыі ключавога гульца ў рэгіянальным гандлі», – падкрэслівае брытанская штодзёнка. І дадае, што будаўніцтва каналу патрабавала дбайнага планавання і выканання, і што праект дэманстраваў польскае інжынернае майстэрства.
«Калі караблі праплываюць праз гэты новы праход, пасланне Польшчы аб незалежнасці гучыць выразна і гучна, і сведчыць аб трывалай спадчыне амбіцыйных інфраструктурных праектаў у фарміраванні геапалітыкі», – заключае «Daily Express».
яс