Беларуская Служба

Польскія ўлады будуць кантраляваць выкарыстанне спецслужбамі шпіёнскай праграмы Pegasus

06.06.2024 11:41
Нядаўна было выяўлена, што пры дапамозе прылады сачылі ў тым ліку за вядомымі беларусамі. 
   Pegasus      ,       .
Пры дапамозе праграмы Pegasus можна не толькі падслухоўваць тэлефонныя размовы, але таксама атрымаць доступ да мабільнага тэлефона.Фота: Motortion Films/Shutterstock

Выданне Rzeczpospolita піша пра рэформу правіл дзейнасці спецслужбаў і выкарыстання шпіёнскай праграмы Pegasus, якая дазваляе сачыць за людзьмі, праслухоўваць іх тэлефоны. Рэформу рыхтуе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

«Гаворка ідзе аб кодэксе аператыўнай працы. Як сцвярджаюць у міністэрстве, галоўная мэта гэтых змяненняў – выключыць злоўжыванні пры выкарыстанні аператыўных метадаў. Службы змогуць выкарыстоўваць толькі закрыты пералік аператыўных метадаў працы», – кажуць у МУС.

Праект вызначыў больш за 20 метадаў аператыўнай работы. Акрамя аператыўнай разведкі, засады і аператыўнай гульні, з'явіліся цалкам новыя катэгорыі, у тым ліку: схаванае ўмяшанне і тайны пошук. Першая справа датычыцца «сакрэтнага доступу да тэрмінальных тэлекамунікацыйных прылад і ІТ- і ІКТ-сістэм з мэтай атрымання і запісу дадзеных, якія ў іх змяшчаюцца». Гэта ўключае выкарыстанне праграмнага забеспячэння, як Pegasus, для сачэння, напрыклад, за смартфонам. Заяўка службаў на выкарыстанне сістэмы павінна ўключаць у сябе характарыстыкі і апісанне сродкаў, якія будуць выкарыстоўвацца для назірання.

«Суддзя будзе ведаць, якую прыладу або сістэму будуць выкарыстоўваць службы. Суд таксама павінен пісьмова абгрунтаваць рашэнне на згоду або адмову ў назіранні; цяпер гэты абавязак распаўсюджваецца толькі на адмову. Сачэнне павінна быць аднаразовым і павінна быць праведзена на працягу трох месяцаў пасля атрымання згоды суда», – чытаем у артыкуле.

Новыя правілы могуць дазволіць службам абшукваць пакоі і канфіскаваць дакументы або іншыя матэрыялы для вывучэння без ведама членаў сямʼі. На такія дзеянні службам трэба будзе атрымаць згоду суда.

Праект міністэрства таксама ўводзіць абавязак інфармаваць асобу, якая знаходзіцца пад наглядам, аб дзеяннях, якія яе датычаць. У службаў на гэта будзе 12 месяцаў з моманту заканчэння мерапрыемстваў. Права падаць скаргу атрымае і асоба, якая падлягае аператыўнаму кантролю.

PAP/нг

Факты сачэння за вядомымі беларусамі выявілі ў некалькіх краінах ЕС

30.05.2024 16:22
За палітычнымі, грамадскімі дзеячамі, журналістамі сачылі з дапамогай праграмы Pegasus.