Беларуская Служба

Хусіты атакавалі карабель з польскім экіпажам. Адзін матрос цяжка паранены

14.06.2024 11:44
Судна было збіта дзвюма крылатымі ракетамі.
Гандлёвы карабельpixabay.com/Dendoktoor

«Украінскае гандлёвае судна з польскім экіпажам было атакавана паўстанцамі-хусітамі ў Адэнскім заліве», – заявілі ў Цэнтральным камандаванні ЗША. Адзін з маракоў быў цяжка паранены, паведамляе Dziennik.pl

У судна трапілі дзве крылатыя ракеты. Пацярпелага марака эвакуявалі на верталёце на бліжэйшы карабель. Там яму аказалі дапамогу.

M/V Verbena пад сцягам Палаў нядаўна прычаліў у Малайзіі і накіроўваўся ў Італію з грузам драўляных будаўнічых матэрыялаў. Пасля абстрэлу хусітаў на караблі пачаўся пажар.
Амерыканскае камандаванне таксама адзначыла, што гандлёвае судна атрымала пашкоджанні.

ЗША папярэджваюць. «Дзеянні хусітаў пагражаюць стабільнасці»

Амерыканскія ваенныя чыноўнікі падкрэсліваюць у заяве, што «дзеянні хусітаў пагражаюць стабільнасці ў рэгіёне і жыццям маракоў, якія праходзяць праз Чырвонае мора і Адэнскі заліў».

«Хусіты сцвярджаюць, што дзейнічаюць ад імя палестынцаў у Газе, але іх мэтамі з'яўляюцца грамадзяне трэціх краін, якія не маюць дачынення да канфлікту ў Газе. Пастаянная пагроза бяспечнаму транзіту праз рэгіён з боку хусітаў перашкаджае дастаўцы важнай дапамогі народу Емена, а таксама сектара Газа», – падкрэслілі яны.

яс