Беларуская Служба

Польская публіцыстка Паўліна Сегень: Карцінка польскіх жаўнераў, якія страляюць па мігрантах, вельмі патрэбная Лукашэнку

15.06.2024 10:04
Беларуская служба пацікавілася ў публіцысткі Паўліна Сегень, якая жыве ў Дубічах Царкоўных, ці мясцовыя жыхары адчуваюць сябе ў небяспецы, ды як на Падляшшы  жывуць пад уплывам гібрыднай агрэсіі.
Аўдыё
  • Польская публіцыстка: Карцінка польскіх жаўнераў, якія страляюць па мігрантах – вельмі патрэбная Лукашэнку
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)Фота: shutterstock / Karolis Kavolelis

 У чацвер, 13 чэрвеня, пачала дзейнічаць пастанова аб часовай забароне знаходжання ў раёнах, якія знаходзяцца ўздоўж мяжы з Беларуссю. Даўжыня буферны зоны – больш за 60 км мяжы, а шырыня – ад 200 м да некалькіх кіламетраў.

Галоўная мэта абмежавання, як паясняюць у Памежнай варце Польшчы – гарантавання бяспекі грамадзянаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў ды іншых структур, які нясуць службу на мяжы, а таксама абмежаванне дзейнасці злачынных груп, якія дапамагаюць мігрантам.

Польская публіцыстка і даследчыца Усходняй Еўропы Паўліна Сегень жыве каля Дубіч Царкоўных, што ля самай мяжы з Беларуссю. Беларуская служба пацікавілася ў публіцысткі, ці мясцовыя жыхары сапраўды адчуваюць сябе ў вялікай небяспецы, ды як на Падляшшы ўжо на працягу трох гадоў жывуць пад уплывам гібрыднай агрэсіі:

– Безумоўна, тое, што адбылося нядаўна на мяжы, забойства жаўнера, які быў паранены праз плот, зʼяўляецца фактарам павышанага страху сярод жыхароў памежжа, якія чэрпаюць свае веды пра тое, што адбываецца на мяжы ў значнай ступені з агульнапольскіх СМІ, з выказванняў розных палітыкаў і экспертаў. У мяне склалася ўражаньне, што менавіта ў гэтай найперш рытарычнай сферы адбылася найбольшая эскалацыя. Калі мы пачалі казаць пра страляніну, калі вайскоўцы пачалі казаць у СМІ, што гэта насамрэч вайна, толькі палітыкі не хочуць гэтага прызнаваць.

На мой погляд, склалася курʼёзная сітуацыя, таму што тры гады, фактычна з пачатку гэтага крызісу, з намі, як з жыхарамі (я жыву ў памежнай гміне ў Дубічах Царкоўных), ніхто пра гэта не размаўляў. То бок у нас не было палітыка ўрадавага ўзроўню, ні з папярэдняга ўраду, ні з цяперашняга.

Аднак адусюль можна пачуць, што тутак гэтак страшна і небяспечна, што ёсць вялікая пагроза і што тут ідзе гібрыдная вайна, а некаторыя ўжо кажуць, што і звычайная вайна, падчас якой трэба пачаць страляць. Нас ніхто не інструктуе, як сябе паводзіць у крызісных ці надзвычайных сітуацыях. Закону аб грамадзянскай абароне дагэтуль у Польшчы няма, гэтым ніхто фактычна не займаецца. Для мяне гэта вельмі цікавы дваісты вобраз.

Я думаю, што ў дыскусію пра мяжу трэба таксама ўлічваць, што Лукашэнка адчыніў браму, якую так проста не зачыніш, незалежна ад таго, хто будзе ва ўладзе ў Беларус праз шмат гадоў.

Увядзенне буфернай зоны таксама моца ўплывае на жыццё і працу мясцовага насельніцтва. Акурат распачынаецца турыстычны сезон, а у гэтых раёнах турызм важная крыніца даходаў. Ці ўрад, сапраўды, узяў гэтыя праблемы пад увагу, як абяцаў прэмʼер Дональд Туск?

Адказ  не. Я думаю, што дзеянні і камунікацыя ўрада за апошнія тыдні паказалі, што нас, як жыхароў гэтых раёнаў, цалкам ігнаруюць. Урад лічыць, што вялікая прысутнасць ваенных створыць мілітарызаваны рэгіён, а гэта вялікая карысць для нашага рэгіёну, але ніхто не можа растлумачыць, у чым на самой справе гэтай карысць. Напрыклад, я ніколі не чула, каб празмерная прысутнасць войска ці паліцыі ў апошнія гады стварыла новыя працоўныя месцы ці магчымасці развіцця.

Але тое, што зрабіў урад Дональда Туска, што зрабіў сам Дональд Туск, калі прыехаў сюды ў Дубічы і абвясціў увядзенне буфернай зоны, а потым, апублікаваўшы праект пастановы з зусім іншымі дадзенымі пра гэтую зону, гэта фактычна проста знішчыла і растаптала наш турызм. Мясцовыя, вельмі часта гэта выбаршчыкі цяперашняй урадавай кааліцыі, кажуць, што для іх гэта ўдар у сьпіну, бо яны чакалі ад новай улады нейкай разумнай карэкціроўкі палітыкі адносна мяжы, а тут проста зноў дзеля мэтаў выбарчай кампаніі, як і год таму, напрыклад, стварылі сапраўднае пекла.

Карыстаючыся трагічным інцыдэнтам, тут стварылі пекла. Напрыклад, учора я даведалася ад сяброўкі з Ольштына, што клас яе сына не прыедзе на экскурсію на Падляшша, бо дырэктарка паведамілі, маўляў, тут ідуць ваенныя дзеянні і яна не дазволіць вучням паехаць туды, дзе ідуць ваенныя дзеянні. Такім чынам склалася сітуацыя, калі людзі ў Польшчы перакананыя, што ў Польшчы ідзе вайна, што гэтая вайна адбываецца на Падляшшы, што гэта небяспечнае месца.

Для нас гэта проста трагедыя, бо ў нас тут працягваецца звычайнае жыццё. Мой муж раніцой пайшоў працаваць у школу, куды штодня ходзяць дзеці, у якіх якраз заканчваецца навучальны год і тут не адчуваецца, што ідзе вайна, але палітыкі стварылі такі вобраз нашага краю.


Пагадзіцеся, дырэктарку школы ў Ольштыне, якая адмяніла экскурсію на Падляшша таксама можна зразумець, яна мінімізуе рызыкі для сваіх падапечны. Здаецца, што менавіта ў сеянні нязгоды і вэрхалу вельмі зацікаўленыя ініцыятары гібрыднай атакі на Польшчу. На вашу думку як польскаму ўраду трэба дзейнічаць, каб улічыць інтарэсы нацыянальнай бяспекі ды інтарэсы мясцовых жыхароў?

– У мяне ўжо няма надзеі на гэта, таму што мне здаецца, малако ўжо праліта і Дональд Туск і ягоны ўрад вызначыліся са стратэгіяй эскалацыі, не толькі гвалту на мяжы, але і страху. Урад Польшчы, папярэдні і цяперашні, вырашылі, што адзіны спосаб справіцца з сітуацыяй на мяжы – гэта гвалт, і калі гэты гвалт зʼяўляецца і з другога боку, мы проста дадаем яшчэ больш гвалту з нашага боку.

Не адна я, як чалавек, які ўсё сваё дарослае жыццё займаўся Усходняй Еўропай і пытаннямі бяспекі, лічу, што эскалацыя гвалту на гэтай мяжы выгодная толькі Лукашэнку. Я нават не кажу пра Пуціна, бо ён жыве ў сваім свеце і мае сваю ўкраінскую фіксацыю і не бачыць свету па-за ёй, але для Лукашэнкі карцінка польскіх жаўнераў, якія страляюць у імігрантаў, безумоўна, будзе вельмі карысная і патрэбнай для прапаганды. Я, а таксама многія тутэйшыя чакалі ад новай улады, галасуючы з вялікай надзеяй за цяперашнюю ўрадавую кааліцыі, перадусім на грунтоўны аўдыт сытуацыі на мяжы.

Увогуле, я б параіла цяперашнім уладам правесці дбайную праверку таго, што адбываецца на мяжы, бо гэтая сітуацыя з нападам на жаўнера і ягонай смерцю, выявіла шмат трывожных дэталяў пра функцыянаванне Войска Польскага і польскіх праваахоўнікаў на мяжы. Польскія ваенныя эксперты таксама кажуць адкрыта, што жаўнеры тут проста непадрыхтаваныя. Мы іх бачым штодня. Мы бачым, што гэта зусім маладыя людзі, якія прыходзяць у краму і купляюць чыпсы, энергетыкі. Гэта проста людзі, якія яшчэ павінны недзе вучыцца, можа быць, нават у школе.

Таму я б параіла ў першую чаргу кіраўнікам і прадстаўнікам ураду азнаёміцца ​​з сітуацыяй на мяжы, пачаць вельмі шырокі дыялог з супольнасцю жыхароў і мясцовых уладаў, а таксама з супольнасцю актывістаў, якія дзейнічаюць на мяжы і аказваюць гуманітарную дапамогу людзям у патрэбе, таму што яны таксама сабралі шмат ведаў пра тое, як працуе гэты міграцыйны шлях, хто на ім зʼяўляецца і чаму.

Гэта, па-першае, дазволіць нам адрозніць небяспечных людзей ад тых, хто патрабуе падтрымкі і, магчыма, абароны, бо мы рэгулярна маем справу, напрыклад, з ахвярамі гандлю людзьмі. Проста не варта адбіваць увесь час гэты мяч гвалт у бок Лукашэнкі, таму што, на маю думку, гэта ні да чаго не вядзе. Думаю, хутка мы даведаемся, ці ўвядзення буфернай зоны было разумным крокам. На маю думку, захады, якія цяпер ажыццяўляюцца, хаатычныя, вынікаюць з адсутнасці ведаў і нежадання разумець, наколькі складаная сітуацыя на мяжы, бо яна, на жаль, вельмі складаная. Усё было б вельмі проста, калі б на польскую мяжу штурмавалі, падрыхтаваныя службамі Лукашэнкі, баевікі. Аднак, на жаль, сітуацыя не такая простая.


Адначасова з гэтым міграцыйным крызісам, бачым, што ўсё часцей гаворыцца пра імавернасць нападу Расіі на балтыйскія краіны і нават на Польшчу. Балтыйскія рэспублікі наўпрост пачалі будаўніцтва фартыфікацый на мяжы з Беларуссю і РФ, у Польшчы пачынаюць рэалізоўваць план «Шчыт Усход». Ці жыхарам памежжа верыцца ў тое, што іх дом неўзабаве можа ператварыцца ў тэатр ваенных дзеянняў?

– І калі глядзець з гэтага пункту гледжання, раскажыце, як ішоў наступ Расіі ў Харкаўскай вобласці. І ў мяне склалася ўражанне, што Польшча вырашыла лакалізаваць усе свае страхі, як слушныя, так і няслушныя, на Падляшшы.

Нават не ўздоўж расійска-польскай мяжы, бо гэтая мяжа на дзіва вельмі спакойная. Яна сапраўды працуе. Там нармальны транзыт – як грузавы, так і пасажырскі. З Гданьска ў Крулевец ходзіць некалькі аўтобусаў у дзень. А пра гэта ў Польшчы ўвогуле не гавораць. Аднак усе страхі проста лакалізуюцца тут, уздоўж польска-беларускай мяжы. На дадзены момант эканамічная сітуацыя ў Расіі вельмі кепская. Дэмаграфічная сітуацыя таксама кепская. Расія не можа ўзяць пад кантроль Данбас з 2014 года, нават не з 2022 года, які яна ўжо паспела прызнаць сваёй канстытуцыйнай часткай.

Таму я не бачу перспектываў таго, што Расія раптам здолее сабраць такі кантынгент тэхнікі і людзей, які дазволіць ёй эфектыўна ўварвацца ў краіну НАТА, спалучаючы ўварвання з далейшай акупацыяй. Але гэта не значыць, што Расія не будзе спрабаваць рознымі спосабамі дэстабілізаваць сітуацыю ў нашым рэгіёне.

Гэта праўда, што тэма гандлю з Крулевецкай вобласцю ўвогуле адсутнічае ў польскіх СМІ, але таксама тэма гандлю з Беларуссю амаль не закранаецца. Вялікі абʼём тавараў перасоўваецца праз мяжу па чыгунцы. Можна прыгадаць агромністы чыгуначны тэрмінал у польскіх Малашэвічах, каля Цярэспаля. Рух агромністы. Павел Латушка, у адказ на забойства польскага жаўнера, прапаноўваў уладам у Варшаве абмежаваць гэты рух, аднак заклік застаўся без адказу.

–Такая ідэя з’яўлялася, але пытанне цалкам знікла з павесткі і да яго ніхто не вяртаецца. Праблема ў тым, што Малашэвічы — гэта не пункт пропуску паміж Польшчай і Беларуссю. Гэта памежны пераход паміж Еўропай і Кітаем.

Слухайце аўдыё!

Эдуард Жолуд 

Урадавы цэнтр бяспекі нагадаў пра буферную зону на мяжы з Беларуссю

15.06.2024 10:15
Часовая забарона ўводзіцца на тэрмін 90 сутак з дня ўступлення пастановы ў сілу.