Беларуская Служба

Хто стаіць за міграцыйным крызісам на мяжы?

14.06.2024 15:26
Лукашэнка і Пуцін сумесна вырашылі ціснуць нe столькі на беларуска-польскую, колькі на беларуска-eўрапейскую мяжу.
Zdj. ilustr.
Zdj. ilustr.twitter.com/MON_GOV_PL

Лукашэнка і Пуцін наўмысна дэстабілізуюць Еўропу. Адзін з лідараў беларускай апазіцыі паказвае, што ціск на беларуска-еўрапейскую мяжу – гэта скаардынаваны план помсты за непрызнанне прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і тэставанне НАТА.

Суразмоўца ў інтэрв'ю выданню Forsal.pl сказаў, што Лукашэнка і Пуцін сумесна вырашылі ціснуць нe столькі на беларуска-польскую, колькі на беларуска-eўрапейскую мяжу.

«Сёння ўзмоцненая міграцыя мае на мэце прымусіць суседзяў Беларусі па НАТА марнаваць усё больш рэсурсаў на ўласную абарону і бяспеку межаў, і ўсё менш выдзяляць на дапамогу Украіне. Стымуляванне міграцыйнага ціску таксама заклікана дэстабілізаваць заходнія грамадствы і выклікаць іх пратэст супраць падтрымкі Украіны», – сказаў прадстаўнік беларускай апазіцыі.

Рэжым Лукашэнкі кіруе міграцыйным крызісам

Паводле прадстаўніка дэмакратычнай апазіцыі, за тое, каб падвоз мігрантаў на мяжу адбываўся бесперашкодна адказвае Іван Церцель.

«Церцель ніколі не ставіць пад сумнеў рашэнні Лукашэнкі, нават калі яны незаконныя. На ўсялякі выпадак Лукашэнка не падпісвае нарматыўных актаў адносна мігрантаў на мяжы – дакументаў пра гэта няма. Аднак Лукашэнка публічна выказвае сваю згоду на гэтыя дзеянні. Ён штотыдзень арганізоўвае нарады, у якіх удзельнічаюць 40 вайскоўцаў, у тым ліку прадстаўнікі 6 спецструктураў. Нам вядома, што на такіх сустрэчах ён аддаваў загад узмацніць ціск на мяжы з Польшчай», сказаў суразмоўца Forsal.pl.

яс