У нядзелю, 16 чэрвеня, у Швейцарыі завяршыўся першы Глабальны саміт міру, ініцыяваны Украінай. Мерапрыемства высокага ўзроўню, якое прайшло на курорце Бюргеншток, сабрала 100 дэлегацый — былі 92 краіны і 8 міжнародных арганізацый.
Удзельнікі мірнай канферэнцыі ў Швейцарыі пераважнай большасцю галасоў прынялі дэкларацыю аб міры ва Украіне. Як падкрэсліла прэзідэнт Швейцарыі Віёла Амхерд, важнае пытанне аб тым, як уцягнуць Расію ў перамовы, застаецца адкрытым, але пра неабходнасць гаварыць з Расія казаў і міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба.
«У дэкларацыі мірнага саміту улічаны ўсе прынцыповыя прапановы нашай краіны. Украіна будзе вымушаная весці дыялог з Расеяй, але не на мове ультыматумаў. Мы таксама выдатна разумеем, што настане момант, калі перамовы з Расіяй будуць неабходныя. Але нашая пазіцыя вельмі зразумелая: мы не дазволім Расеі размаўляць на мове ультыматумаў, як яна кажа цяпер», – заявіў украінскі дыпламат.
Прынятая фінальная дэкларацыя ўключае тры аспекты з ўкраінскай формулы міру. Па-першае, павінна быць гарантавана бяспека выкарыстання ядзернай энергіі - у тым ліку на Запарожскай атамнай электрастанцыі, якая павінна працаваць у адпаведнасці з патрабаваннямі МАГАТЭ і пад кантролем арганізацыі.
Па-другое, таксама неабходна гарантаваць бяспеку гандлёвага суднаходства ў Чорным і Азоўскім морах. Напады на гандлёвыя судны і грамадзянскія гандлёвыя парты непрымальныя, а харчовая бяспека не павінна выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.
«Афрыка з'яўляецца адной з самых вялікіх ахвяр канфліктаў, бо перабоі ў сусветным гандлі, збоі ў ланцужках паставак і блакада Чорнага мора разбураюць нашы эканомікі і зніжаюць узровень жыцця», — заявіў прэзідэнт Ганы Нана Акуфа-Ада, які прысутнічаў на канферэнцыі.
Па-трэцяе, усе ваеннапалонныя павінны быць вызваленыя ў рамках абмену "ўсіх на ўсіх", а ўсе дэпартаваныя ўкраінскія дзеці і дарослыя грамадзянскія асобы павінны вярнуцца дадому.
«Паводле нашых ацэнках, 20 тыс. дзяцей былі адрэзаныя ад сваіх дамоў і сем'яў, а таксама ад сваёй мовы і культуры», - нагадаў прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трюдо.
Акрамя таго, удзельнікі саміту лічаць, што «дасягненне міру патрабуе ўдзелу і дыялогу паміж усімі бакамі», таму было прынята рашэнне «зрабіць канкрэтныя крокі ў вышэйзгаданых галінах у будучыні пры далейшым удзеле прадстаўнікоў усіх бакоў».
«Статут Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, уключаючы прынцыпы павагі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту ўсіх дзяржаў, можа і будзе служыць асновай для дасягнення ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру на Украіне», – гаворыцца камюніке швейцарскага саміту міру.
У прэзентацыі вынікаў канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох кантынентаў. Чакаецца, што рэакцыя Расіі на пазіцыю большай часткі свету пакажа, ці гатовы дыктара Уладзімір Пуцін увогуле гаварыць пра мір.
Адметна, што Іран і Іярданія адклікалі свае подпісы пад канчатковым дакументам. Першапачаткова паведамлялася, што з 92 краін яго падпісалі 80. Пазней высветлілася, што прадстаўнікі Ірака і Іярданіі адклікалі свае подпісы. Раней было вядома, што дакумент не падпісалі, у тым ліку, прадстаўнікі: Ватыкана, Бразіліі, Арменіі, Індыі, Мексікі, ПАР, Саудаўскай Аравіі, Тайланда і Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў. Прадстаўніка Кітая на саміце наагул не было. «Гэта памылка Пекіну», – лічыць украінскі палітолаг Уладзімер Фісенка:
– Кітай сурʼёзна пашкодзіў сваёй пазіцыі патэнцыйнага пасярэдніка ў будучых мірных перамовах. Пры гэтым шанцы на такую ролю ўзраслі ў Саудаўскай Аравіі, якая ўдзельнічала ў саміце, і Турцыі, якая ўжо мае вопыт арганізацыі перамоваў паміж Расіяй і Украінай. Важна тое, што Украіна займае канструктыўную і ў той жа час гнуткую пазіцыю – прэзідэнт Зяленскі знайшоў канкрэтную формулу нашага стаўлення да Кітая – Кітай не вораг і Кітай не сябар.
Наступны мірны саміт па Украіне можа адбыцца перад прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША ў лістападзе. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Швейцарыі Ігнацыа Касіс пасля канферэнцыі ў Бюргенштоку. Аднак прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевіч лічыць, што чарговая мірная канферэнцыя па Украіне праўдападобна адбудзецца пазней:
– Я не хачу разважаць, калі гэта адбудзецца. Цяпер трэба працаваць над практычнай рэалізацыяй таго, што тут дамоўлена. Гэтая сустрэча паказала, што мірны працэс толькі на самым сваім пачатку. Цяжка чакаць, што гэта ён будзе развівацца вельмі хутка. Я думаю, што гэта зойме год магчыма два.
Анак зараз, як піша на старонка выдання Dziennik Gazeta Prawna публіцыст Міхал Патоцкі, Украіне ўдалося сабраць на саміце ў Швейцарыі 92 краіны, якія гатовыя падтрымаць бачанне міру прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, гэта менш, чым было абвешчана першапачаткова, але гэта зрабіла агульную заяву пасля сустрэчы больш рэзкай і выразнай, чым меркавалася раней. Паводле задумы Кіева, подпісы вялікай колькасці дзяржаў пад формулай міру Зяленскага паглыбяць ізаляцыю Крамля і палепшаць пазіцыю Украіны перад будучымі перамовамі.
Аднак ці акупацыя часткі тэрыторыі, непакараныя ваенныя злачынствы, здзейсненыя супраць мірнага насельніцтва могуць стаць асновай трывалага міру ў заходнім свеце ў наш час? Красамоўны адказ на гэта пытанне падчас швейцарскага саміту міру дала прэзідэнта Малдовы Мая Санду:
– Мір – гэта не капітуляцыя перад агрэсарам. Акупацыя часткі або цэлай краіны не можа быць падставай для міра і ніколі не можа быць асновай міру. Хто-небудзь тут, за гэтым сталом, верыць, што адмова ад частак вашых краін можа сапраўды прынесці вам трывалы мір?
Слухайце аўдыё!
iar/pr/pap/эж