Беларуская Служба

П. Усаў: Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію з затрыманняў важных чыноўнікаў

19.06.2024 12:37
«Хабарнік, кляйма ставіць няма дзе».
Аўдыё
  • П. Усаў: Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію з затрыманняў важных чыноўнікаў
Павал Усаў.

Так Лукашэнка казаў пра некаторых чыноўнікаў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета міністраў. На ёй прагучалі прозвішчы першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба, першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянціна Зайчука, былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка.

Ці гэтыя затрыманні – гэта толькі справа карупцыі, ці тут ёсць дадатковы элемент? Палітолаг Павал Усаў кажа, што затрыманні звязаныя з двума важнымі момантамі.

-Першы: Лукашэнка адчувае поўную стабільнасць унутры сістэмы і пэўную ўпэўненасць, што ён кантралюе сітуацыю. Цікава, што апошнія чатыры гады, пакуль доўжыліся рэпрэсіі і сістэма змагалася за ўнутраную стабілізацыю, арыштаў за карупцыю ў вышэйшым кіраванні краінай не было. Гэта ў пэўным сэнсе было платай за лаяльнасць. Але на сённяшні момант няма неабходнасці, каб зачыняць вочы на карупцыю. І тут мы пераходзім да другога элементу, які традыцыйна звязаны з электаральнай кампаніяй Лукашэнкі. Трэба паказаць, што Лукашэнка дбае пра інтарэс народа. Нездарма на нарадзе ён сказаў, што выйшаў з народа і ведае, што народу трэба. Ён спрабуе выкарыстаць традыцыйныя нарратывы і сацыяльны кантракт. Асабліва гэта звязана з арыштамі і затрыманнямі вышэйшых службовых асобаў, як намесніка кіраўніка белчыгункі. У яго дома былі знойдзены 3 млн долараў.

Гэта, канешне ж, паказвае, на колькі прагніло атачэнне Лукашэнкі, на колькі яно небяспечна нават для самой сістэмы. Цяпер Лукашэнку трэба гучная рэкламная кампанія, хоць гэта з большага паказвае, што яго сістэма неэфектыўная. 30 гадоў ідзе барацьба з карупцыяй, якая павялічвае памеры.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка