Беларуская Служба

Польскае МУС плануе пабудаваць бяспечную сістэму сувязі на выпадак вайны

20.06.2024 13:15
Ідэя заключаецца ў тым, каб сістэма працавала ў экстраных сітуацыях, напрыклад пры пашкоджанні існуючых сістэм сувязі ў краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарAndreas Glöckner/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі плануе пабудаваць бяспечную зашыфраваную сістэму сувязі, якая дазволіць адміністрацыі і выратавальным службам працаваць у экстраных сітуацыях, напрыклад, падчас вайны, паведамляе Rzeczpospolita.

Першапачатковы кошт аўтаномнай сістэмы сувязі складае 3 мільярды 700 мільёнаў злотых (амаль 856,5 мільёна еўра), а будаўніцтва можа працягнуцца да 2034 года.

Такая прапанова з'явілася ў праекце закона аб грамадзянскай абароне, падрыхтаванага Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі. Тэхнічныя дэталі пакуль невядомыя.

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі таксама плануе пабудаваць сістэму папярэджання насельніцтва аб пагрозах, у тым ліку аб нападах з паветра.

Як паведамлялася, сістэма павінна ахопліваць усю краіну, уключаючы абʼекты крытычнай інфраструктуры. Яна павінна забяспечваць хуткі абмен інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу і быць устойлівай да кіберпагроз.

Прылады, якія выкарыстоўваюцца для такой сувязі, павінны быць сертыфікаваныя Агенцтвам унутранай бяспекі або Службай ваеннай контрвыведкі.

Ідэя заключаецца ў тым, каб сістэма працавала пры пашкоджанні існуючых сістэм сувязі, таксама з пункту гледжання магчымасці выкарыстання кароткахвалевай і спадарожнікавай сувязі, дазваляючы на сувязь пры перадыслакацыі пасад кіравання і камандавання службамі, паведаміла газета.

аз

Урадавы цэнтр бяспекі нагадаў пра буферную зону на мяжы з Беларуссю

15.06.2024 10:15
Часовая забарона ўводзіцца на тэрмін 90 сутак з дня ўступлення пастановы ў сілу.