Беларуская Служба

Рада ЕС запрапанавала 14-й пакет санкцый за агрэсію супраць Украіны

24.06.2024 15:09
Кіраўніцтва Еўрасаюза агучыла ў панядзелак новы пакет эканамічных і індывідуальных абмежавальных мер у адрас рэжыму Пуціна.
Аўдыё
  • ЕС накладае новыя санкцыі на Расію
Ілюстрацыйнае фотаEuropean Union

Санкцыі звязаныя з тым, што Расія працягвае яго незаконную, несправакаваную і неапраўданую агрэсіўную вайну супраць Украіны.

Чарговы пакет уключае ў сябе абмежавальныя меры ў дачыненні да яшчэ 116 фізічных і юрыдычных асоб, адказных за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, а таксама сектаральныя меры, якія закранаюць важныя абшары расійскай эканомікі, такія як энергетыка, фінансы і гандаль, і ўскладняюць абыход санкцый ЕС. Пра гэта распавёў Вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Жазэп Барэль.

-  Гэта доўгі ды інтэнсіўны саміт. Першы і галоўны наш клопат звязаны з Украінай. На мірны план, які быў выпрацаваны адкрыта ў Швейцарыі, мы ўбачылі адказ Пуціна. Ён паехаў у КНДР па зброю. Таму апроч дыпламатыі, мы павінны павялічыць падтрымку для Украіны (з расійскіх актываў) ды ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да Расіі. Яны ўжо істотна аслабілі расійскую эканоміку і перашкодзілі Пуціну рэалізаваць свае планы па знішчэнні Украіны, хоць ён усё яшчэ працягвае незаконную агрэсію. 14-ы пакет санкцый дэманструе наша адзінства ў падтрымцы Украіны і памкненні абмежаваць злачынную дзейнасць Расіі супраць украінцаў, у тым ліку спробы абысці санкцыйныя захады ЕС. 

Адной з новых мер, стала забарона еўрапейскім фірмам аказваць Расіянам паслугі па перагрузцы расійскага СПГ на тэрыторыі ЕС з мэтай паставак у трэція краіны. Нарэшце, узрадаваўся міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.

- Я рады, што прыняты 14 пакет санкцый. Эстонія прапанавала шмат мераў, у тым ліку забарону на пастаўкі СПГ, а таксама абмежаванні ў выкарыстанні флоту. Гэта важная рэч. Для мяне важна, каб ЕС змог запусціць выкарыстанне сродкаў з Еўрапейскага механізму падтрымкі, а таксама вітаю рашэнне выкарыстаць даходы з расійскіх замарожаных сродкаў. Гэта дасць дадатковыя 50 мільярдаў еўра для Украіны. У Эстоніі ўнутры мы прынялі закон аб выкарыстанні не толькі даходаў, але і расійскіх актываў таксама. Спадзяюся ЕС да гэтага неўзабаве далучыцца.

Акрамя таго, ЕС забараняе новыя інвестыцыі, а таксама прадстаўленне тавараў, тэхналогій і паслуг для завяршэння праектаў СПГ, якія будуюцца, такіх як Arctic LNG 2 і Murmansk LNG. Уводзяцца абмежаванні на імпарт расійскага СПГ праз тэрміналы ЕС, не падключаныя да сістэмы прыроднага газу.

 ЕС таксама ўвёў дадатковыя інструменты для барацьбы з абыходам санкцый. Перш за ўсё, матчыным кампаніям ЕС трэба будзе гарантаваць, што іх даччыныя кампаніі ў трэціх краінах не ўдзельнічаюць у абыходжанні санкцый.

Рада ЕС пастанавіла забараніць выкарыстанне «Сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў» (SPFS) — спецыялізаванага сэрвісу абмену фінансавымі паведамленнямі, распрацаванага Цэнтрабанкам Расіі для нейтралізацыі эфекту абмежавальных мер. Арганізацыям ЕС, якія працуюць за межамі Расіі, забаронена падключацца да SPFS або эквівалентных спецыялізаваных службаў абмену фінансавымі паведамленнямі. Гэта вялікі поспех ЕС, перакананы міністр замежных спраў Швэцыі Табіас Більстром.

- Прынятыя 14 пакет санкцыі, да чаго Швецыя актыўны падштурхоўвала. Гэта вялікі поспех. Мы зможам ударым па расійскім ценявым флоце, скараціць расійскія даходы з экспарту. Таксама абмяжуем пастаўкі СПГ з Расіі. Вельмі добра, але нам надалей трэба зрабіць яшчэ больш, каб паспрыяць стратэгічнай паразе Расіі на полі бою. Мы не павінны забываць пра Беларусь.

Дадаткова Рада ЕС уводзіць забарону на транзакцыі з крэдытна-фінансавымі ўстановамі і пастаўшчыкамі крыпта-актываў, створанымі за межамі ЕС, калі гэтыя арганізацыі садзейнічаюць транзакцыям, якія падтрымліваюць абаронна-прамысловую базу Расіі шляхам экспарту, пастаўкі, продажу, перадачы або транспарціроўкі ў бок Расія тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння. Гэта робіцца, каб аслабіць Расію, нагадала  міністр замежных спраў Бельгіі Хаджа Лахбіб.

- Мы працягваем аслабляць Расію, прымаючы 14 пакет санкцый. Апроч таго мы дамовіліся як выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы. Мы змаглі выпрацаваць бяспечную працэдуру, каб магчы выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы.

У звязку з працягам спроб Расіі ўмяшацца ў дэмакратычныя працэсы ў ЕС і падарваць яго дэмакратычныя асновы, у тым ліку праз кампаніі ўплыву і распаўсюджванне дэзінфармацыі, Савет вырашыў, што палітычныя партыі і фонды, няўрадавыя арганізацыі, у тым ліку аналітычныя цэнтры, або правайдэрам медыя-паслуг у ЕС, больш не будзе дазволена прымаць фінансаванне ад расійскай дзяржавы і яе давераных асоб. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

- Расійская гібрыдная актыўнасць на тэрыторыі НАТА працягваецца. Расія не толькі атакуе Украіну, але і пагражае краінам, якіх бароніць 5 артыкул. Ёсць шмат доказаў актыўнасці расійскай выведкі ў краінах ЕС. Мы павінны ясна вызначыцца, што зробім. Нам патрэбны рашуча на гэта адказаць. 14 пакет санкцый – гэта добра, але замала. Мы павінны прыняць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Расія павінна атрымаць ад нас сігнал, што мы не саступім.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч