Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Нямецкі ўрад павінен прапанаваць палякам значна больш

03.07.2024 12:44
Гаворка ідзе пра кампенсацыю страт падчас ДСВ. 
     -   .
Канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.Фота: PAP/Marcin Obara

Выданне Rzeczpospolita піша пра візіт канцлера Германіі Олафа Шольца ў Польшчу. Немцы абяцаюць удзельнічаць у фінансаванні абаронных збудаванняў і вытворчасці ўзбраення ў Польшчы. «Гэта незвычайны разварот – ад ЗША да Еўропы. Мы павінны разлічваць на сябе. Эфектыўнасць НАТА залежыць ад Еўропы», – заявіў пасля сустрэчы з Шольцам польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Перамовы прайшлі ў пераломным часе. Неўзабаве ўладу ў Францыі можа ўзяць прарасійская партыя, а праз некалькі месяца ў ЗША можа перамагчы Дональд Трамп, які намераны дамаўляцца з Расіяй без удзелу ўкраінцаў.

На сустрэчы ў Варшаве, у якой удзельнічалі важнейшыя нямецкія палітыкі, не было гаворкі пра «План Б» дзеля бяспекі Еўропы, але Шольц адкрыта заявіў, што Польшча і Германія цяпер аказваюць найбольш дапамогі Украіне. Яшчэ нядаўна Германія верыла, што ёй удасца праз эканамічную супрацу ператварыць Расію ў саюзніка. Цяпер нямецкі ўрад намераны ўдзельнічаць у будаўніцтва Шчыта «Усход» – сістэмы ўмацаванняў на мяжы Польшчы і Беларусі. Удзел Германіі ў гэтай інвестыцыі мог бы стаць своеасаблівай кампенсацыяй за крыўды палякаў падчас Другой сусветнай вайны. Іншай формы кампенсацыі пакуль што немцы не прапануюць. Праўда, Шольц заявіў, што яны выплацяць сацыяльную дапамогу ахвярам акупацыі, якія засталіся ў жывых (40 тыс. чалавек), але дэталі гэтай дапамогі невядомыя.

У каментары Ежы Гашчыньскі піша, што ў Германіі праз год адбудуцца выбары. Партыя Шольца не з’яўляецца фаварытам. Нямецкі ўрад, які разумее важнасць супрацы з Польшчай, павінен прапанаваць палякам значна больш. На жаль, Шольцу не хапіла фантазіі і крэатыўнасці, каб прыдумаць нешта новае.

нг