Беларуская Служба

Вадзім Кабанчук: Ва Украіне больш за дзясятак вуліц і месцаў назвалі ў гонар Кліноўскага або каліноўцаў

14.08.2024 14:28
Беларуская служба распытала палітыка, былога намесніка камандзіра Палка Каліноўскага пра беларускіх ваяроў ва Украіне і прыярытэты парцы на пасадзе прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету С. Ціханоўскай па абароне.
Аўдыё
  • Вадзім Кабанчук: Ва Украіне боль за дзясятак вуліц і месцаў назвалі ў гонар Кліноўскага або каліноўцаў
Вадзім Кабанчук https://www.youtube.com/watch?v=MHNR72BnEWo&t=462s

На дадзены момант каля 350 беларусаў ваююць ва Украіне ў складзе розных падраздзяленняў Узброеных сілаў, у прыватнасці, у Палку Кліноўскага, — такія дадзеныя агучыў новапрызначаны прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету С. Ціханоўскай па абароне Вадзім Кабанчук.

Беларуская служба распытала палітыка, былога намесніка камандзіра Палка Каліноўскага пра беларускіх ваяроў ва Украіне і прыярытэты парцы на новай пасадзе.

— Безумоўна, за гэтыя гады, асабліва спачатку поўнамаштабна га ўварвання, беларусы, як добраахвотнікі, сталі такім неад'емным фактарам вайскова-грамадскага жыцця як унутры Украіны, так і па-за межамі.

Прывадзіў прыклад, што імёнамі нашых хлопцаў, імям Касуся Каліновскага в Украіне ўжо названа больш за дзесяць  вуліц і іншых месц. Украінцы, хто цікавіцца вайсковай тэматыкай, палітычнымі навінамі, то яны пра полк Каліноўскага ведаюць, таму што мы ўвесь час на побытавым узроўні з гэтым сутыкаемся.

Беларускія добраахвотнікі асацыююцца пераважна з Палком Каліноўскага, як з найбольш вядомай беларускай структурай. Нам гэта вельмі важна.  Бо  мы памятаем, што з такой умоўна народнай  прыязнасці украінцаў да Лукашэнкі, да 2022-г, усё змянілася на 180 градусаў. І агулам да беларусаў стаўленне істотна пагоршылася, я скажу, нават даходзіла да нянавісці дзесьці.

І беларускі добраахвотнікі, яны зараз змагаюцца і разбіваюць гэтыя тэндэнцыі сярод грамадзян Украіны.

Зараз агулам ва Украіне можна вельмі ўмоўна казаць пра нейкі тыл, але безумоўна, тыя хлопцы і дзяўчаты, які на нулі, яны пад найбольшай рызыкай. (...)

Нагода для нашай размовы, гэта вашае прызначэння.  Трохі лічб: больш за 60 загінулых беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, больш за тры сотні, якія зараз ваююць, і хіба больш за тысячу, які сышлі са службы, магчыма па медычных прычынах, магчыма па  іншых прычынах. Яны, а таксама іх сем'і сутыкаюцца з вельмі вялікімі праблемамі, як іх сістэмнымі, легалізацыя і г. д. Якія ў вас ёсць інструменты дапамогі гэтым людзям дзеля  вырашэння іх праблем?

—Разлічваю, што ўзровень АПК дасць новыя магчымасць для вырашэння праблем нашых добраахвотнікаў. Для нас адчыняюцца новыя магчымасці камунікацыі з украінскімі структурамі, якія займаюцца дапамогай, рэабілітацыя, а таксама гэты тычыцца дзяржаўнага ўзроўню. Бо ва УСУ служыць 1 млн чалавек, чаму раптам беларусам патрэбнае нейкае асобае стаўленне? Уласна новы статус дапаможа падымаць пытанні беларускіх добраахвотнікаў на новым узроўні. (...)

Сярод іншых сваіх мэт, бачу прасоўвання адукацыі сярод нашых ваяроў. Ужо каля 20 байцоў накіраваныя на вайсковыя курсы. Таксама паспрабуем выйсці на гуманітарны аспект нашай працы: адбудова грамадзянскай інфраструктуры і гуманітарная размініраванне. (...)

Пра першыя крокі Вадзіма Кабанчука на пасадзе прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету С. Ціханоўскай па абароне, а таксама пра магчымасць фармавання беларускага вызвольнага руха, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж