Беларуская Служба

Павел Усаў: «Калі Беларусь увойдзе ў ШАС, яна ператворыцца ў азіяцкую краіну»

03.07.2024 16:36
Палітолаг каментуе палітычнае жыццё Беларусі. 
Аўдыё
  • "Палітычнае люстэрка" з Паўлам Усавым.
,     .
Палітолаг, доктар грамадскіх навук Павел Усаў.Фота: БСПР/radyjo.net

У Беларусі вынеслі прысуды па крымінальнай справе адносна ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання «Аналітыкі Святланы Ціханоўскай». Па ёй праходзілі 20 чалавек, а суд адбыўся завочна, бо ўсе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой. У тым ліку нашаму каментатару Паўлу Усаву прызначылі 11 гадоў турмы. На ягоную думку, гэта ацэнка дрэннай працы апазіцыйных структур.

- Калі б гэта была добрая праца, такіх выракаў бы не было, а былі б выракі ў дачыненні тых, хто захапіў уладу. Рэжым дэманструе сваю беспакаранасць. Я ўдзельнічаў у працы аналітычнай групы, якая была створана пры Ціханоўскай. Я складаў прапановы, каб перахапіць ініцыятыву ў Беларусі. Гэта было аднаўленне канстытуцыі 1994 г., інаўгурацыю Святланы Ціханоўскай і фармаванне ўраду за мяжой. Было велізарнае чаканне і запатрабаванне на такія крокі. Усе мае прапановы былі адкінутыя, што я лічу галоўнай прычынай паразы апазіцыі. Так што прысуд аб’ектыўны – калі ты не перамагаеш у жорсткім супрацьстаянні, ты становішся аб’ектам рэпрэсій.

Тым не менш, акрамя новых прысудаў, надоечы Лукашэнка заявіў пра памілаванне вязняў. З чым гэта можа быць звязана?

- Гэта можа быць звязана з падрыхтоўкай да выбараў 2025 г., спробай паспрабаваць заключыць новы палітычны кантракт з грамадствам. У апазіцыі глыбокі крызіс, Лукашэнка намагаецца перахапіць сітуацыю. Таксама гэта можа быць спроба рэалізаваць стары сцэнар – хаця б на мінімальным магчымым узроўні перагрузіць адносіны з Захадам.

У Астане пачаўся саміт Шанхайскай Арганізацыі Супрацы (ШАС). Беларусь не ўваходзіць у арганізацыю, але ўдзельнічае ў саміце. Ці можам спадзявацца нейкіх важных падзей, скажам, націскаў з боку Кітая на рэжым Лукашэнкі па пытанні польска-беларускай мяжы?

- Для Кітая крызіс на еўрапейскіх межах мае сэнс. Ён зацікаўлены, каб Еўропа залежала ад яго ў эканамічным сэнсе. Той факт, што еўрапейцы едуць у Пекін, як прэзідэнт Польшчы, і пачынаюць размаўляць з Кітаем пра Беларусь, дае магчымасць Кітаю набіраць вагу. Еўрапейцы думаюць, што для Кітая захаванне шляхоў праз Беларусь мае грунтоўнае значэнне. Не, гэта інструмент шантажу Еўропы. Калі Беларусь увойдзе ў ШАС, гэта на доўгую перспектыву ўзалежніць Беларусь ад Азіі.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле!

нг