Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўдзельнічаў у паседжанні Рады замежных справаў (FAC), якая складаецца з міністраў замежных спраў усіх краінаў-сябраў ЕС, - піша партал biznesalert.pl. Асноўнымі тэмамі перамоваў сталі агрэсія Расіі супраць Украіны і сітуацыя на Блізкім Усходзе. Польшча хоча працягу паставак ваеннай тэхнікі ва Украіну і адмены абмежаванняў на яе выкарыстанне.
Дыпламат адзначыў, што перадачы сістэм супрацьпаветранай абароны, якія працягваюцца, ствараюць стратэгічную перавагу ў гэтай сферы, а працяглы характар падтрымкі мае вырашальнае значэнне для намаганняў Украіны захаваць свае пазіцыі на фронце.
Кіраўнік польскай дыпламатыі таксама выказаў задавальненне дамоўленасцямі, дасягнутымі на саміце НАТА ў гэтай справе. Радаслаў Сікорскі таксама падкрэсліў ключавую ролю энергазабеспячэння Украіны, бо перабояў у электразабеспячэнні прывядзе да гуманітарнай катастрофы і чарговай хвалі ўкраінскіх уцекачоў.
Міністр замежных спраў Польшчы таксама адзначыў, што любыя мірныя ініцыятывы павінны рэалізоўвацца ў цеснай кансультацыі з Украінай. Польшча выступае супраць любых спроб стварыць уражанне, што ЕС сур'ёзна ўспрымае «мірныя прапановы» Расіі. Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што сіла ЕС палягае ў адзінстве, захаванні прынцыпаў міжнароднага права і гатовасці іх абараняць.
Удзельнікі таксама абмеркавалі сітуацыю ў сектары Газа, уключаючы аднаўленне перамоў аб спыненні агню ў Катары. Яны падтрымалі ідэю арганізацыі сустрэчы на высокім узроўні з удзелам арабскіх партнёраў, а таксама ЗША і ААН. Акрамя таго, кіраўнік польскай дыпламатыі заклікаў да ўзмацнення стратэгічнай камунікацыі ў ЗША па пытаннях трансатлантычных адносін і ўдзелу Еўрасаюза ва Украіне.
эж