Беларуская Служба

Вадзім Кабанчук: Новы статус адкрывае новыя магчымасці палітычнага ўрэгулявання праблем беларускіх ваяроў ва Украіне 

05.08.2024 15:52
Зараз каля 350 беларусаў ваююць ва Украіне ў складзе розных падраздзяленняў Узброеных сілаў, у прыватнасці, у Палку Каліноўскага, — такія дадзеныя былі агучаныя на Канферэнцыі Новай Беларусі.  
Аўдыё
  • Вадзім Кабанчук: Новы статус адкрывае новыя магчымасці палітычнага ўрэгулявання праблем беларускіх ваяроў ва Украіне 
,  ,    ,   , , 3  2024 .
Выстава, прысвечаная беларусам, якія загінулі за Украіну, Канферэнцыя Новая Беларусь, Вільня, 3 жніўня 2024 г.Фота: https://www.polskieradio.pl/396

«Мы прэзентавалі новых прадстаўнікоў складу АПК. Бліжэйшым часам яны мусяць прайсці працэдуру ўзгаднення ў Каардынацыйнай радзе. Мы прынялі пратакол ўзаемадзеяння ўнутры дэмакратычных сілаў. Зафіксавалі ролі і абавязкі. Мы прынялі  «Платформу-2025», гэта агульная рамка нашай працы. Чакаю, што кожны для сябе возьме частку працы. Мы акрэслілі прыярытэту — не даць рэжыму  «перагарнуць старонку» і замарозіць сітуацыю. Лукашэнкавы выбары не будуць ні законныя, ні справядлівыя, мы выпрацуем стратэгію, што рабіць у дзень выбараў і пасля яго», — так  падчас завяршальнага выступу падвяла вынікі працы двухдзённай Канферэнцыі Новай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Нягледзячы на тое, што пытанне палітвязняў абмяркоўваліся на адмысловай панэлі канферэнцыі толькі на пачатку другога дня сустрэчы яно адной з галоўных тэм канферэнцыі.

«Ціск і санкцыі не прывялі да эканамічнага абвалу, рэжым стабільны», — заявіў былы спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў, заклікаўшы прызнаць легітымнасць Лукашэнкі ў абмен на вызвалення палітвязняў:

– У дэмакратычных сілаў ёсць шматлікія інструменты, якія дазваляюць уплываць на пазіцыю заходніх партнёраў адносна Беларусі.

Гэта фактычна адзіныя дасяжныя інструменты ў беларускіх дэмакратычных сілаў. Натуральна ніякіх прамых перамоў паміж рэжымам і дэмсіламі няма і наўрад ці яны калісьці будуць. Аднак гэта могуць быць апасродкаваныя перамовы, крокі. Але публічная пазіцыя дэмакратычных сілаў важная для заходніх партнёраў, якія яе ўлічваюць.

Пакуль што ёсць выразны блок на кантакты з рэжымам, падкрэсліваецца неабходнасць дэлегітымізацыі рэжыму. Аднак мне падаецца, што на сённяшні дзень, калі рэжым поўнасцю кантралюе сітуацыю ўнутры краіны.

Нельга спадзявацца на кароткатэрміновыя змены, гэта сітуацыя доўгатэрміновых змен. Трэба даць магчымасць больш шырокай працы па дыпламатычных каналах, у тым ліку, магчыма з крокамі, якія будуць падвышаць суб'ектыўнасць рэжыму і прызнанне з боку захаду, калі гэта абумоўлена вызваленнем палітвязняў. (...)

Багата ўвагі на сустрэчы апазіцыі ў Вільні надавалася беларускім добраахвотнікам ды іх праблемам ва Украіне. Паводле дадзеных Андрэя Кушнярова, пехацінца батальёну «Ваўкі Да Вінчы» 59. Асобнай мотапяхотнай брыгады УС Украіны, зараз каля 350 беларусаў ваююць ва Украіне ў складзе розных падраздзяленняў Узброеных сілаў, у прыватнасці, у Палку Каліноўскага. Беларусы - адна з самых вялікіх груп іншаземцаў ва ўкраінскай арміі. Нягледзячы на гэта, беларускія добраахвотнікі ва Украіне дагэтуль ня маюць магчымасці легалізавацца, атрымаць медычную страхоўку і г.д.

Амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» падкрэсліў, што праблемы беларускіх добраахвотнікаў патрабуюць сістэмнага заканадаўчага вырашэння, і гэтая праца ва Украіне вядзецца:

– Гэта таксама сістэмнае пытанне. Мы працуем над гэтым пытаннем. Ён датычыць не толькі ў дадзеным выпадку тых, хто завяршыў службу, але і іншых беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.

Гэта значыць, трэба прымаць сістэмныя рашэнні. І мы над гэтым працуем, і я магу сказаць, што, разумееце, кожная гісторыя - яна індывідуальная. Але калі рабіць сістэму, тут трэба працаваць на заканадаўчым узроўні. І таму я вельмі спадзяюся на нашу сумесную працу з міжфракцыйным аб'яднаннем у Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь». Праца па вырашэнні гэтых праблем вядзецца.

Пытанне беларускіх ваяроў знайшло сваю адлюстраванне і ў кадравых прызначэннях у Аб’яднаным пераходным кабінеце. Прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы Святлана Ціханоўская прапанавала прызначыць былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Былы вайсковы разлічвае, што новы статус дапаможа  яму палепшыць сітуацыю добраахвотнікаў:

– Разлічваю, што ўзровень АПК дасць новыя магчымасць для вырашэння праблем нашых добраахвотнікаў. Для нас адчыняюцца новыя магчымасці камунікацыі з украінскімі структурамі, якія займаюцца дапамогай, рэабілітацыя, а таксама гэты тычыцца дзяржаўнага ўзроўню.

Сярод іншых сваіх мэт, бачу прасоўвання адукацыі сярод нашых ваяроў. Ужо каля 20 байцоў накіраваныя на вайсковыя курсы. Таксама паспрабуем выйсці на гуманітарны аспект нашай працы: адбудова грамадзянскай інфраструктуры і гуманітарная размініраванне.

Сярод новых прызначэння ў Аб'яднаным пераходным кабінеце — прадстаўніца ў справах моладзі і студэнцтва  Маргарыта Ворыхава, вось як яна акрэсліла прыярытэт сваёй дзейнасці:

– Што бы не казалі палітыкі, у Беларусі дагэтуль ёсць актыўныя моладзевыя арганізацыі, якія працуюць дзеля моладзі. Дзейнічаюць моладзевыя арганізацыі, якія займаюцца сацыяльнымі праблемамі. Яны дагэтуль актыўныя, ладзяць пэўныя імпрэзы для моладзі.

Мая мэта - гэта падтрымка і дапамогі гэтым арганізацыям менавіта ў Беларусі. Мы ім акажам усялякую магчымую дапамогу, у тым ліку, візавую дзеля таго, каб можна было атрымліваць адукацыю за мяжой, у прыватнасці не фармальную адукацыю.

Важным момантам канферэнцыі «Новая Беларусь» стала падпісанне «Пратакола ўзаемадзеяння паміж Нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай Беларусі, Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі і Офісам Святланы Ціханоўскай».

У дакуменце гаворыцца, што Святлана Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і выконвае ролю Нацыянальнай лідаркі да «правядзення сумленных і свабодных выбараў у Беларусі альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць у якасці Нацыянальнай лідаркі». Адметна, што пратакол дзеянняў дэмакратычных сілаў быў падпісаны толькі трыма структурамі: Офісам Ціханоўскай, Каардынацыйнай Радай і Аб’яднаны пераходным кабінет.

Нягледзячы на тое, што дакумент не прадстаўляе ўсяго спектра дэмсілаў Беларусі дэлегат канферэнцыі ад ініцыятывы Legalize Belarus Пятро Маркелаў перакананы, што такія сустрэчы карысныя для ўсяго руху, а градус дыскусіі ў параўнанні з папярэднімі сустрэчамі панізіўся на карысць зместу гэтых размоў:

– У параўнанні з мінулымі канферэнцыямі атмасфера змянілася да лепшага, канфліктных сітуацый менш, а нармальных дыскусій большую. У дэмакратычнай супольнасці пасля падзей 2020 года з’явілася шмат новых людзей, за гэты час усе паспелі прыцерціся адзін да аднаго, пачалі прымаць адзін аднаго. Прагрэс ёсць. Вельмі важная ў такіх канферэнцый  – магчымасць нефармальных сустрэч, што дазваляе аднавіць і ўзмацніць кантакты, пазнаёміцца, разам паразмаўляць пра будучыню.

Слухайце аўдыё! 

эж

С. Ціханоўская на канферэнцыі «Новая Беларусь»: Трэба заўважаць станоўчае і не абясцэньваць зробленае

03.08.2024 12:35
Святлана Ціханоўская звяртала ўвагу на канфлікты і спрэчкі ўнутры апазіцыйных структур. 

Прадстаўнік АПК Кабанчук: З 2015 года ва Украіне загінула больш за 60 беларускіх добраахвотнікаў

04.08.2024 17:01
Па сцвярджэнні Андрэя Кушнерава, прадстаўленага як дзейны добраахвотнік, "1300 прыкладна [беларусаў] ужо дэмабілізаваліся за перыяд з 2014 года.