Галоўная мэта – перамовы з палком Каліноўскага. Палітолаг Павал Усаў, які каментуе падзеі ў Палітычным люстэрку, разам з Зянонам Пазняком завезлі машыну ад беларускай дыяспары ў Бельгіі, іншую дапамогу і ахвяраванні для ваяроў Палка імя К.Каліноўскага ад беларусаў замежжа.
Адна з мэт – прапісаць накірункі палітычнага ўзаемадзеяння, узмацніць пазіцыю каліноўцаў, каб яны не страцілі палітычнай суб’ектнасці ў межах беларускай дэмакратычнай супольнасці. Навошта Палку Каліноўскага палітычная суб’ектнасць?
- Справа ў тым, што палітычныя структуры, якія ўзніклі пасля 2020 году, перажываюць крызіс. У гэтай прасторы не застанецца ніводнага аўтарытэтнага суб’екту, які будзе выклікаць давер. Полк Каліноўскага сваю легітымнасць і ў пэўным сэнсе давер запрацаваў праз дзеянні, праз кроў. Не праз электаральную кампанію, а праз удзел у вайне супраць расійскай інвазіі. Гэта стварыла з палка цалкам прыцягальны палітычны суб’ект, хаця ён, як полк, не ўдзельнічае ў палітыцы, але былі спробы стварыць палітычнае прадстаўніцтва. Урэшце з’явіўся рух “Каліноўцы”, які можа стаць суб’ектам, скіраваным на фарміраванне вайскова-палітычнага суб’екта. Ён будзе неабходны ў рэалізацыі стратэгіі, звязанай з вызваленнем Беларусі, калі будзе такая магчымасць. Гэты палітычны складнік вельмі важна развіваць. Развіваць праз шырокае прадстаўніцтва за мяжой, праз удзел у канферэнцыях і сустрэчах з замежнікамі. Каб замежнікі разумелі, што ёсць альтэрнатыўныя групы, даволі моцныя, які могуць утрымаць ініцыятыву і палітычную суб’ектнасць.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё