Беларуская Служба

Крэмль бярэ пад кантроль каштоўныя радовішчы ў Афрыцы

27.09.2024 09:50
Гаворка ідзе пра здабычу ўранавых руд і літыя для аўтамабільнай праіысловасці.
Уладзімір ПуцінFrederic Legrand - COMEO/Shutterstock

У бліжэйшы час «Расатам» мае намер заняць месца заходніх горназдабыўных кампаній, якія дагэтуль здабывалі сыравіну ў афрыканскіх краінах рэгіёну Сахель. У выпадку Малі гаворка ідзе пра здабычу ўранавых руд і літыя, паведамляе партал wnp.pl

Расія карыстаецца зменай улады, якая адбылася ў афрыканскіх краінах. У выніку ваенных пераваротаў ранейшыя ўлады былі скінуты.

Нігер, Буркіна-Фасо, Чад і Малі ўзначалілі вайсковыя афіцэры, якія вырашылі разарваць палітычныя і ваенныя кантакты з заходнімі краінамі.

Бліжэйшым партнёрам была абраная Расія, якая раней падтрымлівала афрыканцаў у здзяйсненні пераваротаў і захопе ўлады з дапамогай «вагнераўцаў».

Расіяне замянілі французаў і амерыканцаў

Расійскія войскі размясціліся на базах, пакінутых амерыканцамі і французамі і бяруць пад кантроль прыродныя рэсурсы ў гэтых краінах.

У ліпені г. Г у сталіцу Малі Бамако прыязджала дэлегацыя «Расатама» на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па міжнародным супрацоўніцтве Мікалаем Спаскім. Было падпісана некалькі двухбаковых пагадненняў аб дапамозе Расіі ў падрыхтоўцы да распрацоўкі радовішчаў уранавых руд.

Літаральна за некалькі тыдняў «Расатам» здолеў зарэгістраваць спецарганізацыю, якая будзе займацца ўранам, і ўзяў на сябе 75 працэнтаў яе акцыі.

Чарговыя пагадненні былі падпісаны падчас Расійскага энергетычнага тыдня.

За бяспеку расійскага бізнесу ў Малі будуць адказваць венгры?

Некалькі дзён таму ў Будапешце прымалі прэзідэнта пераходнага перыяду Малі палкоўніка Асімі Гоіта. Афрыканскі лідар падпісаў пагадненне з Віктарам Орбанам аб стварэнні венгерскага кантынгенту колькасцю 400 чалавек, які будзе аказваць дапамогу ў ахове найважнейшых аб’ектаў у Малі.

Можа аказацца, што за бяспеку расійскага бізнесу ў гэтай афрыканскай краіне будуць адказваць венгры.

яс