Пры гэтым самі ўкраінцы перакананыя, што вайну Расіі яны не прайграюць, хоць пакуль не маюць сіл на тое, каб перамагчы. Пра тое, што адбываецца ва Украіне з экспертам размаўляў Юры Ліхтаровіч.
Ужо трэці год доўжыцца расійская агрэсія ва Украіне. Усё часцей у СМІ пачынаюць гучаць галасы пра неабходнасць замірэння. Пра гэта кажуць у першую чаргу на Захадзе, але ці ёсць падобныя настроі ва Украіне. Ці украінцы стаміліся ад вайны, пра гэта мы запыталіся ў нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.
- Калі мы кажам пра палітычныя структуры, няма нават згадкі пра нейкае замірэнне з Расіяй. Асноўная мэта – вайна да перамогі, якая будзе азначаць вывад усіх расійскіх войск. Гэта праграма максімум, яна ўключае вяртанне Крыма, акупаваных тэрыторый ды кампенсацыя за нанесеныя страты. Як мы бачым на сённяшні момант яна не выканальная, тым больш што такога бачання няма ў саюзнікаў, якія павінны падтрымаць Украіну перш за ўсё ўзбраеннямі. Менавіта гэта магло б змяніць характар вайны.
Украінская армія знаходзіцца ў складанай сітуацыі на фронце ў Данецкай вобласці, але гэта не крытычныя цяжкасці, зазначае наш суразмоўца.
- Цяжкасці на фронце ёсць, але не крытычныя. УСУ змаглі перанесці ўзброеныя дзеянні на тэрыторыю саперніка. Ва Украіны дастаткова сродкаў, каб праводзіць складаныя аперацыі. Вядома, што ёсць і праблемы, і напружанне, якое выклікае мабілізацыя. Крытычных пагроз на фронце для Украіны пакуль не бачна.
Калі праграма максімум недасягальная, на што рэальна разлічваюць украінцы?
- Ва Украіне ёсць разуменне таго, што нават вяртання на пазіцыі 2022 – гэта не варыянт. Ёсць ячнае разуменне таго, што перамір’е застанецца словам, а Расія застануцца агрэсарам, пры рэсурсах, і раней ці пазней новы этап вайны будзе непазбежным. Захад стомлены вайной ды прапануе розныя формы дыялогу з Расіяй.
Ці з Украінскага боку магчымы ўдар па расійскаму хаўрусніку Лукашэнку, які на мінулым тыдні напалохана папярэджваў, каб не нападалі, інакш будзе ядзерны адказ?
- У палітычным аспекце Беларусь успрымаецца як пагроза і вораг. Няма больш і адрознення паміж рэжымам і грамадствам. Хаця ёсць разуменне, што беларускі народ у вайне не ўдзельнічае ды не падтрымлівае. Ёсць таксама разуменне, што Лукашэнка імкнецца не далучыцца да вайны. Пры гэтым Кіеў даў ясны сігнал, што калі Беларусь будзе зноў задзейнічана ў агрэсіі супраць Украіны, Кіеў нанясе імгненна папераджальны ўдар.
Для беларусаў, у першую чаргу дэмакратычных колаў, цяперашні канфлікт павінен стаць штуршком для дзеяння ды стварэння беларускіх узброеных сіл, перакананы эксперт.