Адкрыццё амерыканскай базы супрацьракетнай абароны ў польскім Рaдзікове (Redzikowo) з'яўляецца спробай стрымаць ваенны патэнцыял Расіі, заявіў сёння прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Ён заявіў, што Расія прыме меры ў адказ, напісаў dziennik.pl.
«Гэта перамяшчэнне амерыканскай ваеннай інфраструктуры на еўрапейскай тэрыторыі да нашых межаў. Гэта не інакш, чым спроба стрымаць наш вайсковы патэнцыял і, вядома ж, вядзе да адпаведных дзеянняў», — сказаў Пяскоў, якога цытуе агенцтва «Інтэрфакс».
Прадстаўнік Крамля заявіў, што яшчэ падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша Уладзімір Пуцін выказваў «актыўную занепакоенасць» планамі пабудовы супрацьракетных баз у Еўропе. Расія тады сцвярджала, што аргументы ЗША аб тым, што гэта інфраструктура для абароны ад «эфемернай пагрозы з боку Ірану, — хлусня», дадаў Пяскоў.
База ў Рaдзікове
Сёння адбылося афіцыйнае адкрыццё амерыканскай супрацьракетнай базы Aegis Ashore ў Радзікове (Паморскае ваяводства) з удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды, віцэ-прэм'ера, міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша і прадстаўнікоў ЗША і НАТА.
Абсталяваная супрацьракетнай сістэмай Aegis Ashore база ўваходзіць у склад амерыканскага г.зв. супрацьракетнага шчыта, які прызначаны галоўным чынам для супрацьдзеяння пагрозе балістычных нападаў з боку Ірана. Шчыт уключае, сярод іншага: аналагічную базу ў Румыніі, радар у Турцыі і камандны цэнтр у Германіі.
яс