Беларуская Служба

Расія ператварылася ў паразіта на постсавецкай прасторы

23.12.2024 15:36
Пуцін заяўляе, што з Расіяй усё ў парадку, ён яе выратаваў, адцягнуў ад краю прорвы. Свае прагалы Крэмль хоча кампенсаваць за кошт суседзяў, анэксуючы іх тэрыторыю.
Аўдыё
  • Эксперт пра сучасную Расію: што далей чакаць ад Крамля?
Ілюстрацыйны здымакEPA/ALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK Dostawca: PAP/EPA.

Пуцін заяўляе, што з Расіяй усё ў парадку, ён яе выратаваў, адцягнуў ад краю прорвы. Пры гэтым паказчыкі нараджальнасці самыя малыя, а смяротнасці – найвялікшыя за апошнія 25 год. Хвалёны пуцінскі «рускі мір» усё глыбей агорнуты дэмаграфічным крызісам, кажа эксперт. Свае людскія страты Крэмль хоча кампенсаваць за кошт суседзяў, анэксуючы тэрыторыю ды абалваньваючы насельніцтва.

Уладзімір Пуцін абяцаў на пачатку свайго трэцяга тэрміну, што да 2025 года расіяне будуць жыць даўжэй і менш будуць паміраць у працаздольным узросце. А што ў рэальнасці? Паводле дадзеных Росстата, на пачатак 2024 года ў Расіі пражывала 146, 2 мільёны чалавек. Летась іх было на 30 тысяч больш. Колькасць памерлых вырасла за год на 50 тысяч чалавек, а колькасць народжаных дзяцей скарацілася на 30 тысяч. Паказчык нараджальнасці ўвогуле самы нізкі ў Расіі з 1999-га года. Гэта адбываецца нягледзячы на мацярынскі капітал, сямейную іпатэку, сістэму дапаможнікаў, дзіцячую медыцыну, якой хваліўся нядаўна Пуцін. Гэта сапраўднае сведчанне пра стан Расіі, зазначае палітолаг Павал Усаў.

- Заявы Пуціна пра выратаванне Расіі сведчаць хутчэй пра адваротныя працэсы. Аднак любы дыктатар хваліцца, што ён зрабіў вялікай сваю краіну за час кіравання. Насамрэч у параўнанні нават з папярэднікам сітуацыя ў Расіі пагоршылася. У адрозненні ад савецкіх часоў цяпер тут няма сацыяльных гарантый ды забеспячэння, медычных паслуг. Напрыклад, у краіне за апошнія гады будуюць мала новых шпіталёў і школ. Затое колькасць цэркваў зраўнялася са школамі. Патрыярх Кірыл хваліўся, што за апошнія 30 год пабудавалі  30 тысяч новых цэркваў. Гэта не спрыяе ані адукацыі, ані развіццю, пакідае без перспектыў новыя пакаленні ў Расіі. Яны выхоўваюцца цяпер ва ўмовах штучнай агрэсіўнасці да Еўропы і Захаду. Расія ў свет пасылае пасыл, што яна нясе антыдэмакратычнасць, карупцыю, эканамічны застой ды разбурэнне культуры. Расія сёння дэманструе палітычны ды сацыяльны паразітызм, які пашырае антыцывілізацыйныя настроі. Грамадству прывіваецца нянавісць да вонкавага свету. Прапаганда здымае так віну за праблемы з Пуціна і перакладае іх на Захад.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі