Беларуская Служба

Рыхтуецца чарговая дыверсія супраць НАТА? Расіян цікавяць падводныя кабелі ля берагоў Партугаліі

21.01.2025 11:11
Партугальскія вайскоўцы ўдакладнілі, што прадметам зацікаўленасці расійскага судна стала месца пракладкі падводных тэлекамунікацыйных кабеляў.
Сцяг Партугалііsomorgado/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расіян цікавіць чарговае месца пракладкі падводных тэлекамунікацыйных кабеляў. Гэтым разам яны з'явіліся ля берагоў Партугаліі. Армія краіны накіравала самалёт-разведчык для назірання за расійскім караблём, які ў выхадныя з'явіўся партугальскіх тэрытарыяльных водах, чытаем на польскім партале forsal.pl.

У афіцыйнай заяве, апублікаванай у нядзелю, 19 студзеня, камандаванне ВПС Партугаліі заявіла, што аб'ект з'яўляецца расійскім акіянаграфічным даследчым суднам, якое ажыццяўляе назіранне за важнай падводнай інфраструктурай, якая можа быць цікава таксама УС Расіі.  Ваенныя эксперты, каментуючы падзею ў партугальскі СМІ, назвалі расійскае судна шпіёнскім.

Партугальскія вайскоўцы ўдакладнілі, што прадметам зацікаўленасці расійскага судна стала месца пракладкі падводных тэлекамунікацыйных кабеляў.

«Карабель таксама здольны кіраваць падводнымі апаратамі для марскіх дзеянняў на вялікіх глыбінях», — заявіла камандаванне ВПС Партугаліі, дадаўшы, што назіранне за гэтым судная неабходна для «абароны марской прасторы і павышэння яе бяспекі».

У нядзелю, 19 студзеня, расійскае судна, назва якога не ўдакладняецца, пакінула партугальскія тэрытарыяльныя воды. 

У 2024 годзе Узброеныя сілы Партугаліі правялі рэкордныя 73 місіі па назіранні за расійскімі ваеннымі караблямі ў партугальскіх тэрытарыяльных водах. Як правіла, падчас адной такой аперацыі назіранне праводзілася адразу за некалькімі суднамі ВМФ Расіі.

эж