Мірнае пагадненне, якое закончыць канфлікт, зараз немагчымае, лічыць Павал Казанэцкі з Усходнееўрапейскага цэнтру:
- У лепшым выпадку гэта можа быць перамір’е на нейкі час, але абодва бакі гэтага канфлікту не дасягнулі сваіх мэт. Украіна на сённяшні дзень не атрымала поўных гарантыяў бяспекі для сваёй краіны, а з другога боку Пуцін не адмовіўся і не ўяўляе сабе, чаму ён меў бы адмовіцца ад сваіх імперскіх амбіцый. А тым больш ад галоўнага пытання ў гэтым канфлікце - ліквідацыі ўкраінскай дзяржавы.
Тым не менш, прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трапм заяўляе, што гэтае мірнае пагадненне ўжо на падыходзе, але... Украіна будзе прымушаная развітацца з часткай сваёй тэрыторыі.
- Чаго ж не скажаш свайму выбаршчыку. Трамп абяцаў, што закончыць вайну за адзін дзень. А сёння прайшоў ужо нейкі час і не атрымалася. Я думаю, што ў лепшым выпадку нейкія дамоўленасці могуць быць дасягнутыя ў другой палове года. І вельмі складана сказаць, якія гэта будуць умовы. Трэба таксама памятаць, што Трамп прадстаўляе інтарэсы сваёй дзяржавы, а не інтарэсы Украіны. І, на жаль, галоўныя інтарэсы гэтай дзяржавы цяпер у адносінах з Кітаем, у пабудове бяспекі ў Ціхім акіяне, а значыць у зусім іншым рэгіёне. І пытанне нашага рэгіёну для Злучаных Штатаў Амерыкі гэта не першаснае пытанне. Гэта больш важнае пытанне для Еўрасаюзу.
Яраслаў Іванюк
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё