23 жніўня споўніцца год, як пайшоў з жыцця Алесь Ліпай — паэт, журналіст, рэдактар, выдавец, патрыёт.
Яго больш няма з намі, але працягваюць жыць яго шматлікія добрыя справы, зробленыя ім для Беларусі, якую ён так шчыра любіў, піша інтэрнэт-апарта газеты "Новы час".
Алесь Ліпай, гэта егенда сярод журналістаў. Ён быў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. А ў 1991 годзе заснаваў першае незалежнае інфармацыйнае агенцтва — БелаПАН.
Аўтар трох зборнікаў вершаў. Некаторыя з іх сталі песнямі. Спрабаваў сябе ў прадзюсаванні кіно.
Стварыў першую інтэрнэт-газету Беларусі Naviny.by. А у 2018 годзе па ініцыятыве Ліпая БелаПАН стаў генеральным партнёрам свята ў гонар стагоддзя БНР.
Да першай гадавіны смерці Алеся Ліпая на яго магіле ў Рудзенску ў сарака кіламетрах ад Мінска, дзе пахаваны яго маці і сястра, будзе ўсталяваны помнік, над якім цяпер працуе скульптар Вадзім Мацкевіч. Фігура Алеся і ўсе яго добрыя справы вартыя памяці. І вартыя помніка.
На краўдфандынгавай платформе Ulej адкрыты збор сродкаў на ўстаноўку помніка.
эж