Беларуская Служба

У Беларусі самыя высокія маштабы беднасці – у Магілёўскай вобласці

12.07.2019 15:28
Узровень абсалютнай беднасці ў сярэднім па Беларусі пасля эканамічнага спаду 2015–2016 гадоў  знізіўся з 29% да 23%.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Там узроўню абсалютнай беднасці (стану, пры якім чалавек на свой даход не здольны задаволіць базісныя патрэбы) дасягнула больш за траціну насельніцтва, паведамляе Свабода.

Пра гэта сведчыць даследаванне «Ацэнка беднасці ў Беларусі за 2017–2018 гг.», праведзенае навуковым супрацоўнікам Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру BEROC Алегам Мазалём.

У працы даследаваліся фактары, якія ўплываюць на ўзровень беднасці ў Беларусі, на падставе звестак Белстату з выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак на ўзровень жыцця за перыяд 2017–2018 гадоў.

Узровень абсалютнай беднасці ў сярэднім па Беларусі за перыяд пасля эканамічнага спаду 2015–2016 гадоў у 2017–2018 гадах знізіўся з 29,3% да 23,9%.

Сярод рэгіёнаў самыя высокія маштабы беднасці ў Магілёўскай вобласці – там узровень абсалютнай беднасці дасягнуў 35,7% насельніцтва, глыбіня абсалютнай беднасці – 8,7%.

Найбольш істотна ўзровень абсалютнай беднасці з 2016 году знізіўся ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях (на 10,8% і на 6,2% адпаведна). Найменшы ўзровень абсалютнай беднасці быў у Мінску: ён знізіўся з 12,3% у 2016 годзе да 8,6% у 2018 годзе.

Найбольш уразлівымі групамі з'яўляюцца дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, якія жывуць у сем’ях з прыбыткам, ніжэйшым за рысу беднасці; шматдзетныя сем’і (найперш няпоўныя) і жыхары сельскай мясцовасці, дзе ўзровень аплаты працы ў сярэднім на 20% ніжэйшы, чым у горадзе.

ав