Крымінальная справа анархіста Зміцера Паліенкі вернутая ў Следчы камітэт для правядзення дадатковага расследавання, naviny.by.
«12 ліпеня справа вернутая ў Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса», – паведамілі БелаПАН у прэс-службе пракуратуры Мінска.
Дзмітрый Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства. Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.
5 красавіка Паліенку было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 КК), апаганьванне збудаванні і псаванне маёмасці (арт. 341) і распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130).
Абвінавачванне па арт. 341 КК Паліенку прадʼяўлена за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай. Фігурантамі гэтай справы акрамя Паліенкі зʼяўляюцца Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева.
Паводле інфармацыі праваабаронцы, распальваннем іншай сацыяльнай розніцы следства лічыць распальванне варожасці ў дачыненні да такой сацыяльнай групы, як міліцыя.
«Міліцыя не зʼяўляецца сацыяльнай групай, як не зʼяўляюцца сацыяльнай групай прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і ўлада ў цэлым. Адпаведна, нельга казаць пра распальванне ў дачыненні да іх варожасці. Такога роду кваліфікацыя зʼяўляецца непісьменнай і, акрамя таго, сведчыць аб жаданні ўладаў надаць палітычны кантэкст гэтай крымінальнай справе», – адзначаў раней праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
ав