Беларуская Служба

У Беларусі буйныя крамы абавязалі прадаваць ваду ў шкляных бутэльках

16.07.2019 17:10
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) унесла змены ў асартыментны спіс тавараў.
Ілюстрацыйны здымакigorovsyannykov/pixabay.com/CC0

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) унесла змены ў асартыментны спіс тавараў, якія падлягаюць да ўключэння ў асартымент, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на партал МАРТ, паведамляе агенцтва Мінск-навіны.

Сярод асноўных змяненняў у пастанове ведамства – абавязак магазінаў плошчай ад 200 да 1 000 кв. м мець у асартыменце не менш двух відаў мінеральнай і пітной вады ў шкляной тары. А больш буйным крамах – не менш за тры.

Для невялікіх гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку на заправачных станцыях, абавязковы асартымент, наадварот, моцна скарацілі. Зменшана колькасць разнавіднасцяў тавараў па 30 пазіцыях, выключаны 27 таварных пазіцый. Таксама зменены тэрміны сезоннасці для ўсіх гандлёвых абʼектаў: да прыкладу, скарочана колькасць найменняў свежых яблыкаў, якія будуць прадавацца са жніўня па травень.

Пастанова МАРТ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

ав