Беларуская Служба

63% беларусаў задаволеныя цяперашнім узроўнем інтэграцыі з Расіяй

17.07.2019 13:05
Такія вынікі агульнанацыянальнага даследавання публікуе Беларуская аналітычная майстэрня пад кіраўніцтвам Андрэя Вардамацкага.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnecoe.int

Большасць жыхароў Беларусі задаволеная цяперашнім узроўнем інтэграцыі з Расіяй. Такія вынікі агульнанацыянальнага даследавання публікуе Беларуская аналітычная майстэрня пад кіраўніцтвам Андрэя Вардамацкага, паведамляе «Еўрарадыё».

Згодна з інфармацыяй сацыёлагаў, 11,1% апытаных адказалі, што іх цалкам задавальняе ўзровень беларуска-расійскай інтэграцыі, 52,2% – «хутчэй задавальняе». Агулам гэта больш за 63%. 

Незадаволеных набралася менш: 5,4% кажуць, што ўзровень інтэграцыі іх зусім не задавальняе, 19,3% – «хутчэй не задавальняе». 

11,4% апытаных заявілі, што ім цяжка адказаць на пытанне, а 0,6% адмовіліся адказваць. 

Даследаванне было праведзена ў сакавіку 2019 года. Сацыёлагі апыталі 1060 чалавек.

вс