Беларуская Служба

Пасля перапісу насельніцтва могуць змяніць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

17.07.2019 14:26
У Беларусі вывучалі вопыт іншых краін па развіцці невялікіх гарадоў - быў разгледжаныя досвед Вялікабрытаніі, Германіі, скандынаўскіх краін. 
Pomnik Lenina w centrum Mińska, przed budynkiem rządu i parlamentu
Pomnik Lenina w centrum Mińska, przed budynkiem rządu i parlamentuSergeyPhoto7/ Shutterstock.com

Пасля перапісу насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі можа быць перагледжаны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой падчас VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.

«З мінулага года ў краіне вельмі сур'ёзна пачала ўзнімацца тэма нашага рэгіянальнага развіцця. Парламентарыі атрымалі заданне разглядзець адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі, які апошні раз быў зафіксаваны ў 1960-я гады і сёння з улікам развіцця, урбанізацыі, дэмаграфіі, міграцыі, зразумела, мае патрэбу ў пэўных карэкціроўках. Тут мы ў першую чаргу чакаем вынікаў перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў канцы года», – сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго, у пытанні рэгіянальнага развіцця асаблівая ўвага будзе ўдзелена гарадам з насельніцтвам звыш 80 тыс. чалавек.

Міністэрства эканомікі, паводле яго слоў, таксама цесна працуе з раёнамі з цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчам. Ён расказаў, што ў Беларусі вывучалі вопыт іншых краін па развіцці невялікіх гарадоў – няма ўніверсальнага рэцэпта, кожная дзяржава ідзе сваім шляхам. «Мы вывучалі вопыт краін Еўрасаюза: Вялікабрытаніі, Германіі, скандынаўскіх краін. Кожная краіна па-свойму вырашае праблему тэрыторый, дзе эканамічнае развіццё адстае ад сярэдняга», – сказаў міністр.

вс