Беларуская Служба

Сем чалавек загінулі ў выніку паводкі на поўдні Польшчы

18.09.2024 10:30
Афіцыйных паведамленняў аб пошуку прапаўшых без звестак асобаў няма, паведамілі прадстаўнікі паліцыі.
 ( )
Глухалазы (Апольскае ваяводства)PAP/Michał Meissner

Сем чалавек загінулі ў выніку паводкі на поўдні Польшчы, паведаміў падчас паседжання крызіснага штабу ў Вроцлаве намеснік Галоўнага каменданта паліцыі старэйшы інспектар Раман Кустэр (Roman Kuster). Паводле яго, колькасць ахвяраў не змянілася з учорашняга дня:

- На дадзены момант мы не атрымалі ніякіх паведамленняў аб прапаўшых без звестак асобах.  Гаворка ідзе пра афіцыйныя паведамленні аб пошуку прапаўшых.

Паліцыя таксама афіцыйна зафіксавала два выпадкі марадзёрства.



Намеснік Галоўнага каменданта паліцыі таксама падкрэсліў, што паліцыя гатовая на працягу гадзіны накіраваць на дапамогу пры паводцы дадатковых 400 функцыянераў, а ў канчатковым выніку - да 2 200 паліцыянтаў.

IAR/аз

Урад дапаможа пацярпелым ад паводкі прадпрымальнікам

17.09.2024 15:36
 Уладальнікі фірмаў, якія не хочуць звальняць людзей, могуць звяртацца пра выплату часткі зарплаты працаўнікоў.