Беларуская Служба

Палякі хочуць адкрыць авіярэйс Гродна — Варшава

19.07.2019 08:38
Гарадзенскія ўлады пацвердзілі магчымасць падобнага авіярэйса пасля прыходу ў абухоўскі аэрапорт лаўкостараў.
ІлюстрацыяShutterstock



Пра гэта распавёў намеснік міністра МЗС Польшчы Марцін Пшыдач у Гродне, паведамляе ''Наша Ніва'', спасылаючыся на гарадзенскае выданне «Перспектыва».

Польскі дыпламат падкрэсліў, што грамадзяне Польшчы жадаюць, каб маршрутаў да Гродна стала больш. Гарадзенскія ўлады пацвердзілі магчымасць падобнага авіярэйса пасля прыходу ў абухоўскі аэрапорт лаўкостараў. Сёння вядуцца актыўныя перамовы з прадстаўнікамі бюджэтных авіякампаній Венгрыі, Ірландыі і Польшчы.

Мяркуецца, што лаўкостар арганізуе рэгулярныя рэйсы па запатрабаваных напрамках. Замежным авіякампаніям цікавы аэрапорт побач з бязвізавым Гроднам з-за патэнцыйнага патоку падарожнікаў з Беластока, у якім няма свайго аэравакзала.

эж