Беларуская Служба

МЗС Расіі: Казаць пра кампенсацыю для Мінска па падатковаму манеўру некарэктна

19.07.2019 11:27
"Падатковы манеўр - гэтя суверэннае права Расіі, таму наўрад ці карэктна гаварыць аб якой бы там ні было "кампенсацыі".
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PhotoStock10/Shutterstock.com

Гаворка можа ісці аб магчымым садзейнічанні Беларусі ў змякчэнні наступстваў пры яго ўвядзенні, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін, піша газета ''Звязда''.

"Падатковы манеўр - гэтя суверэннае права Расіі, таму наўрад ці карэктна гаварыць аб якой бы там ні было "кампенсацыі". Размова пра магчымае садзейнічанне Беларусі ў змякчэнні наступстваў "падатковага манеўру", які праводзіцца ў Расіі. Дадзенае пытанне - у прапрацоўцы, яно будзе вырашана комплексна. У гэтай сувязі даваць якія-небудзь ацэнкі цяпер заўчасна", - сказаў Карасін.

Мінск прапануе Маскве кампенсаваць страты ў сувязі з правядзеннем у РФ падатковага манеўру, які прывядзе да падаражэння нафты для беларускіх НПЗ. Беларусь ацэньвае свае страты ў 2019 годзе на ўзроўні 383 млн долараў пры кошце барэля нафты 70 долараў за барэль. На працягу шасці гадоў глабальныя страты для Беларусі складуць парадку 10,8 млрд долараў.

эж