Беларуская Служба

Ва Украіну не пусцілі беларускага коміка

21.07.2019 14:16
Тым, хто набыў квіткі, прыйшлі смс ад арганізатараў выступаў з папярэджаннем пра адмену і прапановай вярнуць грошы.
 ,
Плошча Незалежнасці, Кіеўpixabay

У Кіеве 19 ліпеня за паўгадзіны да пачатку адмянілі канцэрт беларускага стэндап-коміка Вані Усовіча, бо артыста не прапусцілі на ўкраінскай мяжы. Пра гэта ў «Facebook’у» паведамляе тэлеканал «Белсат».

Канцэрт мусіў быў адбыцца 19 ліпеня. Яшчэ адна падзея была запланаваная на 20-га. Паводле пабліку, усе квіткі на асноўны і дадатковы канцэрты былі прададзеныя.

Тым, хто набыў квіткі, прыйшлі смс ад арганізатараў выступаў з папярэджаннем пра адмену і прапановай вярнуць грошы.

15 верасня 2016 года Ваня Усовіч выступаў у анэксаваным Расеяй Крыме. Выступ беларуса і іншых комікаў адбыўся ў сімферопальскім бары «TorTuga».

эж