Беларуская Служба

У Беларусі працуе болей за 241 тысячу індывідуальных прадпрымальнікаў

22.07.2019 08:12
Паводле дадзеных Белстата болей за ўсё іпэшнікаў у Мінску —  73,8 тысячы. Меней за ўсё ў Віцебскай вобласці —  21,6 тысячы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі на пачатку года была зарэгістравана 241,3 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Калі параўноўваць з 2018 годам, то іх колькасць узрасла на 5,2 тысячы, паведамляе „Еўрарадыё” са спасылкай на TUT.by.

Паводле дадзеных Белстата болей за ўсё іпэшнікаў у Мінску —  73,8 тысячы. Меней за ўсё ў Віцебскай вобласці —  21,6 тысячы.

Пераважная колькасць такіх прадпрымальнікаў займаецца аптовым і рознічным гандлем, а таксама занятая ў рамонце аўтамабіляў і матацыклаў —  87,7 тысячы. Але ў параўнанні з мінулым годам ІП з такімі відамі дзейнасці стала меней на 675 чалавек. На другім месцы знаходзяцца тыя, хто працуе ў транспартнай, складской, паштовай і кур’ерскай сферах —  30 тысяч чалавек, прычым іх стала болей на 2 тысячы. На трэцім месцы па колькасці ІП знаходзяцца асобы, якія абіраюць прафесійную, навуковую і тэхнічную дзейнасць —  27,2 тысячы (на 1,2 тысячы болей).

Скарачэнне колькасці ІП адбылося ў будаўніцтве, а ў прамысловасці, нерухомасці і адукацыі іх стала болей.

Меней за ўсё ІП у сферы фінансаў і страхавання —  толькі 228 чалавек, прычым у параўнанні з мінулым годам іх стала амаль удвая меней (скарачэнне на 195 чалавек).


аз