Беларуская Служба

На БелАЭС адбыўся чарговы інцыдэнт

22.07.2019 14:04
«Было дарожна-транспартнае здарэнне, ніхто не пацярпеў», – адзначылі ў прэс-службе ведамства. 
Elektrownia jądrowa - zdjęcie ilustracyjne.
Elektrownia jądrowa - zdjęcie ilustracyjne.shutterstock

На тэрыторыі Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, якая яшчэ ў стадыі будаўніцтва, 20 ліпеня здарылася чарговая непрыемнасць, перадае тэлеканал ''Белсат''.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Nexta», каля 19:20 на АЭС аўтамабіль Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, выязджаючы са сваёй частцы на тэрыторыі БелАЭС на пажар у вёсцы Бярозаўка Астравецкага раёну, патрапіў колам у правал асфальту і перакуліўся.

Інфармацыю пра інцыдэнт карэспандэнту пацвердзілі ў МНС. «Было дарожна-транспартнае здарэнне, ніхто не пацярпеў», – адзначылі ў прэс-службе ведамства. Ад падрабязнасцяў у МНС адмовіліся.

эж