Беларуская Служба

Беларускі дыпламат стаў ахвяраю нападу

25.07.2019 11:22
Былы турэцкі вайсковец некалькі разоў стрэліў у беларуса.
  .    .
Аказанне медычнай дапамогі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Image by Golda Falk from Pixabay

Атака была здзейсненая ў раёне Чанкая, дзе месціцца вялікая колькасць дыпламатычных прадстаўніцтваў розных краін. Паранены беларус трапіў у шпіталі ў цяжкім стане.

У Турэччыне паранены дарадца амбасады Беларусі. Пра гэта першай паведаміла турэцкая газета Hurriyet, МЗС Беларусі пацвердзілі інфармацыю.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз распавёў СМІ, што «супрацоўнік амбасады вяртаўся з дзіцем дадому, калі псіхічна неўраўнаважаны былы вайсковец, ягоны сусед, некалькі разоў стрэліў у дыпламата».

Цяпер паранены дыпламат Аляксандр Паганшаў знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане, яму аказваецца дапамога. Турэцкі бок паведаміў, што параненаму зроблена аперацыя, якая цягнулася некалькі гадзін, і завершылася паспяхова. Пры гэтым стан дыпламата па-ранейшаму ацэньваецца як цяжкі. Ён застаецца ў шпіталі ў рэанімацыі.

Мужчына, які напаў на беларуса, скончыў жыццё самагубствам.

Наша Ніва/Белта/юл